Все новости

«Пакуль здаровы сэнс і справядлівасць не ўсталюецца на нашай шматпакутнай зямлі». Фанаты минского «Динамо» призвали отказаться от посещения матчей

9 марта 2021, 11:41
11

Фанаты минского «Динамо», которые ранее объявили бойкот матчей клуба из-за политической ситуации в Беларуси, сообщили, что продолжают его и призывали вообще отказаться от посещения матчей ЧБ.

«Як моцна змянілася жыццё за адзін год. Колькі стратаў панесла грамадства нашай краіны і супольнасць фанатаў Беларусі, колькі патрыётаў папоўніла сумныя спісы асуджаных, колькі нашых хлопцаў не могуць вярнуцца дадому!

Для большасці беларусаў усё змяніў жнівень-2020, але ці здзівіліся мы, фанаты «Дынама» Менск, метадам уладаў? Ды наўрад ці. Ці стаў жнівень адкрыццём для нас, бела-сінія? Ды ніколькі. Чаму? Калі коратка, то вось толькі факты:

2007 год – левакі забіваюць нажом фаната «Дынама» Менск «Карлсана». Як вынік – віноўныя атрымоўваюць толькі ўмоўныя тэрміны праз свае сувязі ў вышэйшых кабінетах «сілавікоў»

2015 год – перад выбарамі за звычайную вулічную бойку фанаты «Дынама» атрымоўваюць па 8 і 9 (!!!) гадоў турмы, і дагэтуль хлопцы не бачылі волі. Таму што так было загадана зверху. Мы аб’яўляем байкот, які ніхто не падтрымаў.

2016 год – адзін з лідараў нашага руха Віталік «Пума» атрымоўвае больш за 2 гады па сфалсіфікаванаму артыкулу проста таму што так было загадана. Мы аб’яўляем байкот і трымаем яго па 2019 год, які ніхто не падтрымаў, хоць і атрымоўваем дзесяткі словаў падтрымкі з многіх краін Еўропы і СНД.

Нарэшце, 2020 год – падчас пратэстаў забітыя фанат Маладзечна Мікіта Крыўцоў, і наш фанат Аляксей Дзямідаў. Крымінальныя справы дагэтуль не распачатыя. Затое, некалькі фанатаў іншых клубаў зараз атрымалі турэмныя тэрміны.

Гэта толькі самыя вядомыя факты. Шчэ былі затрыманні, вобшукі, «допыты» у кабінетах, запалохванні, цкаванне ў СМІ.

Няма аніводнай прычыны, чаму мы ў дадзеным становішчы павінны прыкідацца, нібы анічога наўкол не адбываецца, мы, першымі прапанаваўшымі праявіць салідарнасць нашым «калегам» з іншых клубаў шчэ колькі год таму, самі жадаем падаць прыклад іншым пластам нашага грамадства, і таму, мы адназначна працягваем абвешчаны шчэ ў жніўні бестэрміновы байкот усіх гульняў нашага любага клуба, і робім гэта роўна 7 месяцаў апасля выбараў, і роўна год апасля нашай першай хатняй гульні ў мінулым сезоне.

Мы таксама просім заўзятараў, «старых» фэнаў, дзявяташнікаў і іншых нашых братоў падтрымаць усё грамадства і адмовіцца ад наведвання стадыёнаў УВОГУЛЕ (нават цэнтральныя сектары), пакуль здаровы сэнс, справядлівасць і святло не ўсталюецца на нашай шматпакутнай зямлі.

Нам шчэ давядзецца адбудоўваць сваю культуру, спорт, гістарычную памяць. Нам шчэ давядзецца вярнуць нашаму «Дынама» заслужанае званне нароДнага клуба, пакуль жа, мы спадзяемся на сумленне і годнасць тых, хто сёння носіць цішотку з вялікай літарай Д на грудзях!

Спадзяемся на хуткую сустрэчу ў нашым Доме! Жыве Беларусь!», – говорится в сообщении.

 

Показать еще 11