Фанаты «Гомеля» распавялі пра сустрэчу з камандай.
«Некалькі дзён таму адбылася сустрэча актыву нашага сектара з галоўным трэнерам і асноўным складам нашай каманды. (Ініцыятыва сустрэчы належыць гульцам). Сутнасць размовы: незразумелая заява на сайце клуба перад першым турам. Цытаты мы пераказваць не будзем, але паведамім толькі вынік: каманда і фанаты – разам!
Удзячныя камандзе за пазіцыю і разуменне нашых поглядаў. На сувязі. Поспехаў у сезоне!
Гомель – гэта мы!» – паведамляе паблік GWF’89.
Комментарии