Галоўны рэдактар «Салідарнасці» Старыкевіч: «Мы зараз гуляем у футбол на мінным полі. Ты разумееш, што кожны твой крок можа быць сур’ёзным па наступствах»

Галоўны рэдактар «Салідарнасці» Аляксандр Старыкевіч распавеў для «Рыдыё Свабода» пра ўмовы працы ў цяперашні час.

«Я мяркую, што сутнасьць наша засталася ранейшай. Зьмяніліся вонкавыя ўмовы, у якіх мы існуём. З 9 жніўня 2020 году сайт gazetaby.com заблякаваны, гэта сур’ёзна ўдарыла па наведвальнасьці. Хаця хто вельмі хоча нас чытаць, здолее гэта зрабіць.

Ясна, што мы зараз гуляем у футбол на мінным полі. Ты разумееш, што кожны твой крок можа быць сур’ёзным па наступствах, сфармулюем гэта так. Займацца самацэнзурай я ня бачу сэнсу. Можа, мы сталі імкнуцца больш прафэсійна вытрымліваць журналісцкія стандарты.

Але калі пастаўлена такая мэта, рашэньне, каманда: знайсьці, да чаго дачапіцца – знойдуць без праблем. Зараз увесь час нам працягваюць блякаваньне, знаходзячы для гэтага ўсё новыя і новыя падставы. «Новыя» – у двукосьсі: то прычэпяцца да артыкула 2016 году, то да нататкі 2017 году.

Людзі прыходзяць мэтанакіравана, ім патрэбна тое, што мы робім. Я не кажу, што мы ня рады выпадковым гасьцям, але ж працуем на больш сталую аўдыторыю», – характарызуе сваіх чытачоў Аляксандар.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья