Все новости

Фанаты «Гомеля»: «Шантажом з арміяй, заробкам, адлічэннем з каманды – так жадаюць халуi разбурыць каманду. Настойліва раім адстаць са сваёй паперкай ад нашых гульцоў»

3 июня 2021, 11:35
3

Фанаты «Гомеля» звярнуліся да клубу.

«Чарговая хваля «падпісантаў» пракацілася па краіне. Аднак, сітуацыю ў клубе і ў галовах нашых футбалістаў мы ведаем. Мы неаднаразова сустракаліся з камандай і падтрымліваем сяброўскія адносіны. Усякаму бруду – АБФФ, чынушам і іншаму «смеццю» гэта не дае спакою.

Шантажом з арміяй, заробкам, адлічэннем з каманды – так жадаюць гэтыя халуi разбурыць каманду, якая ўпершыню за многія гады паказвае яркі і дзейсны футбол. Мы ведаем усё і ведаем усіх! Настойліва раім адстаць са сваёй паперкай ад нашых гульцоў і трэнерскага штаба! Гульцам годнасцi і мужнасці – мы з вамі! Гомель – гэта мы!» – гаворыцца ў звароце.