Все новости

Галоўны рэдактар Tribuna.com Гаруновіч: «У інстаграме АБФФ ніводнага каментара ў падтрымку зборнай. Рагочуць, радуюцца за суперніка, а на сваіх проста клалі»

3 июня 2021, 14:15
3

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч падзяліўся меркаваннем аб матчы Беларусь – Азербайджан (1:2).

«Зазірнуў пасля матча з Азербайджанам у інстаграм Беларускай федэрацыі футбола. Мае назіранні:

– азербайджанцы не вельмі сябруюць з сацсеткамі, калі яны на радасці. Адзін чалавек можа запосціць аднолькавае паведамленне больш за пяць разоў, ствараючы эфект натоўпу, але не гэта галоўнае

– галоўнае тое, што ніводнага каментара ў падтрымку зборнай Беларусі ад беларусаў. Вось проста аніводнага. Рагочуць, фэйспалмяць, радуюцца за суперніка, а на сваіх проста клалі. Але хіба тут ёсць чаму здіўляцца?» – напісаў Гаруновіч.