Палітык Лябедзька пра Акрэсцiна: «Iвулiн трымаецца добра. З устаноў прыязджаюць людзі, пэўная цікавасць да «Трыбуны» існуе»

Палітык Анатоль Лябедзька, які адбыў 30-суткавы адміністрацыйны арышт, распавёў пра ўмовы, у якіх адбываў пакаранне.

«Я прайшоў ужо шмат і магу прайсці шмат, але 80% там тых, хто трапіў упершыню. На любым нармальным судовым працэсе я магу даказаць, што кожны, з кім я перасякаўся на Акрэсціна, а гэта каля 60 чалавек, ні ў чым не вінаватыя. Яны не парушалі нават дзейнае заканадаўства. Нельга людзей кідаць за краты за тое, што на плоце ёсць налепка «Карнікам сюды не заходзіць», ці за маленькую Пагоню на ноўтбуку ці аўто. Было каля 10 спраў пра тое, што беларусы прыходзяць на тэрыторыю РУУСаў і што робяць? Чапляюцца да міліцыянтаў, хапаюць іх за рукі, лаяцца на іх. Якія смелыя людзі!

Нават сёння ранкам з Сашам Івуліным яшчэ рабілі разам зарадку. Ён чалавек пазітыўны, займаецца шмат фізічна. Трымаецца добра. Там выклікаюць практычна ўсіх, апроч мяне, на розныя сустрэчы. Я так разумею, што аператыўнік з раёна, дзе жыве асуджаны, праводзіць размову. Але прыязджаюць людзі і з іншых устаноў, яны, вядома, не прадстаўляюцца, але пэўная цікавасць да «Трыбуны» існуе. Цяжка сказаць, да чаго гэта прывядзе. Пакуль у Сашы проста адміністрацыйны арышт.

За гэты час я быў у адной камеры з Алесем Сілічам, Арцёмам Маёравым, Сашам Івуліным і Дзімам Руто. Усе пазітыўныя людзі. Там увогуле негатыўных не было, апроч так званых «коцікаў». Гэта людзі асацыяльнага ладу жыцця, якія кепска пахнуць, з вошамі. У нас такі быў чалавек, але яму падушылі блох», – сказаў Лябедзька.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные