Заўзятары «Крумкачоў»: «Заслугоўваем праўдзівых каментароў пра звальненне Дулуба. На матчы з Петрыкавам сектара заўзятараў не будзе на трыбунах»

Заўзятары «Крумкачоў» апублікавалі зварот да клубу.

«Алег Дулуб для нас частка каманды. Мы лічым яго годным лідарам і падтрымліваем яго рашэнні, давяраем цалкам.

Заўзятары абражаны тым, як паспешна было прынята рашэнне і не задаволены тлумачэннем клуба.

Упэўнены, што заслугоўваем праўдзівых і поўных каментароў пра звальненне галоўнага трэнера.

Чакаем, што адміністрацыя клуба пачуе нас і паведаміць прычыны па якіх нас пазбавілі надзеі на якасную гульню і вышэйшую лігу.

Наша падтрымка заўсёды з сумленнымі і справядлівымі ў першую чаргу!

На матчы з Петрыкавам сектара заўзятараў не будзе на трыбунах. Выбачаемся перад гульцамі і разлічваем на паразуменне», – гаворыцца ў заяве.

Пресс-служба «Крумкачоў»: «Под воздействием внешних факторов Дулубу пришлось сделать перерыв в своей профессиональной карьере»

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные
  • Друзья