Судовым выканаўцам другі раз не ўдалося трапіць у дом Чыжа, каб вынесці арыштаваную маёмасць («Наша Ніва»)

Судовым выканаўцам другі раз не ўдалося трапіць у дом былога кіраўніка мінскага «Дынама» Юрыя Чыжа ў Лагожаску, каб вынесці арыштаваную маёмасць.

За кошт яе Чыж мае сплаціць яшчэ 225 тысяч былому менеджару Трайпла Мікалаю Чукісаву, якому права спагнання, у сваю чаргу, перадаў Уладзімір Япрынцаў.

У першы прыход судовых выканаўцаў, 22 ліпеня, трапіць унутр дома ім не ўдалося, бо знутры па двары бегалі вялікія сабакі, якія брахалі і спалохалі супрацоўнікаў.

Учора, 30 ліпеня, выканаўцы зрабілі другую спробу трапіць за плот. Сабак там ужо не было: па пастанове органаў прымусовага выканання спецыялісты загналі іх у вальеры. Але ў выніку судовыя выканаўцы за дзверы дома ўсё адно не трапілі, удалося агледзець толькі ўчастак.

Па словах прысутных, у гэты момант з’явіліся невядомыя, якія сталі замінаць трапіць у дом, пры гэтым адвакат Чыжа абгрунтавала адмову адкрыць дзверы «неналежным паведамленнем пра візіт».

Дагэтуль невядома, ці знаходзіцца цяпер у доме Юрыя Чыжа раней апісаная маёмасць, якая павінна быць вынесена.

 Нагадаем, што Чыж — фігурант крымінальнай справы. 

Ён быў затрыманы ў сакавіку 2021 года пасля вяртання з Масквы. Разам з Чыжом былі затрыманы кіраўнікі некалькіх кампаній, якія засталіся ў бізнэсмэна.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные