Все новости

Гаруновіч пра Жукоўскага: «Ну якія пратэсты, які Івулін, калі чалавек праз відэазварот тлумачыць адсутнасць на матчы і ў якасці прычыны называе “некоторое заболевание”?»

17 августа 2021, 11:27
24

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч распавёў у Facebook пра стаўленне да галоўнага трэнера БАТЭ Віталя Жукоўскага.

«Сярод беларускіх футбольных трэнераў адносна маладога пакалення мне доўгі час падабаўся Віталь Жукоўскі. Канешне, у футболе я мала што разумею, але мне імпанавала эмацыйнасць коўча. І падчас матчаў вёў сябе, як апантаны (калі што, мог залупіцца нават з супернікамі), і на прэс-канферэнцыях выдаваў шыкоўныя прамовы (аматары як мінімум прыгадаюць “бачком-рачком”), і мярзотнікаў, якія здалі матч, называў “підаргамі”, і кулаком мог грукнуць, і ўвогуле ўмеў працаваць з прэсай. Карацей, здавалася, што Жукоўскі – такі правільны пацанчык, пацанчык з паняццямі ў добрым сэнсе.

Адразу пасля выбараў прызнаў спыніць гвалт, а пасля – маўчок, што б не адбывалася. Затрымалі Івуліна, з якім у Жукоўскага былі вельмі добрыя стасункі (адразу прыгадваю, як Саша суправаджаў трэнера на першы матч у вышэйшай лізе, а пасля яны разам і на рыбалку зганялі) – дык вось, пра Івуліна таксама маўчок. Не буду хаваць, вельмі мне было праз гэта прыкра, таму што быў упэўнены, што хто-хто, а Жукоўскі не можа прамаўчаць. Ну, ён жа пацанчык!

Пасля мінулых выходных чаканняў ад гэтага трэнера ў мяне няма. Ну якія пратэсты, ну які Івулін, калі чалавек праз відэазварот тлумачыць сваю адсутнасць на матчы і ў якасці прычыны называе “некоторое заболевание”. Наколькі ведаю, у Беларусі толькі адна хвароба, якую нельга называць. Прынамсі, у беларускім футболе. Там каронавірус нікога не пужае, але ўзгадваць яго нельга. І вось Жукоўскі так паслухмяна ўсё робіць, хоць і шмыгае дэнастратыўна носам на запісу.

Магчыма, гаворка не пра каранавірус, і тады я з выбачэннямі забяру свае словы ўзад і буду надалей чакаць. Раптам справа ў іншай хворасці. Напрыклад, у БАТЭ здарылася ўспышка трыпера (не ведаю, ці бывае ад трыпера насмарк), і пра гэта неяк няёмка казаць услых, бо адразу пасыпяцца пытанні – а як так, каб не толькі галоўны трэнер, а яшчэ і некаторыя гульцы? Чым там яны займаюцца? Калі так – то выбачайце.

Але штосьці падказвае, што БАТЭ з Жукоўскім імкнуцца да адмысловага тытула – чэмпіёнаў па паслухмянасці. Хаця некаторыя футбалісты (рэспект таму ж Няхайчыку за святкаванне ў Батумі) яшчэ здольныя на жэсты.

Цікава, ці дапаможа паслухмянасць у барацьбе за рэальны тытул?

Upd. Насамрэч Жукоўскі прызываў пасля выбараў спыніць гвалт, калі яшчэ працаваў у Іслачы. Напэўна, таму і чакаў ад яго больш актыўнай пазіцыі», – распавёў галоўны рэдактар. 

Нагадаем, напярэдадні матчу БАТЭ з «Мінскам» галоўны трэнер праз Instagram паведаміў, што сёння ён і шэраг гульцоў барысаўчан не змогуць удзельнічаць у гульні.

Показать еще 24