Все новости

Галоўны рэдактар «Трыбуны» Гаруновіч пра затрыманне Базанава: «Пасыл для лукашэнкаўскіх чыноўнікаў досыць зразумелы: нават калі вы не ў спісах, не варта сунуцца ў Еўропу»

30 ноября 2021, 20:25
2

Галоўны рэдактар Tribuna.com Алег Гаруновіч на сваёй старонцы ў Facebook пракаментаваў затрыманне старшыні Беларускай федэрацыі футболу Уладзіміра Базанава і яго жонкі ў Чэхіі.

«У Чэхіі паліцыя затрымала Уладзіміра Базанава – дзейнага старшыню Беларускай федэрацыі футболу, былога сідня ў парламенце, палкоўніка.

Базанаў разам з жонкай прыпёрся ў Чэхію, каб паглядзець матч жаночай зборнай Беларусі. Патрапіў у краіну без праблем, хаця пэўныя абмежаванні на яго перасоўванне ў Еўразвязе існуюць – функцыянеру забаронены ўезд у краіны Балтыі праз датычнасць да рэпрэсій у беларускім спорце. Чэхія наконт Базанава раней нічога не казала, але як толькі выявілася, што ён у краіне, мясцовыя высокапастаўленыя чыноўнікі ўзнялі вэрхал. Калі зусім коратка: ### [вон] з пляжу.

І вось стала вядома, што Базанава і жонку затрымала паліцыя. Чаму, як – пакуль высвятляецца. Але пасыл для лукашэнкаўскіх чыноўнікаў досыць зразумелы: нават калі вы не ў спісах, не варта сунуцца ў Еўропу.

Чакаю ляманту з беларускага боку і сустрэчу Базанава з аркестрам на мяжы, калі ён будзе вяртацца, атрымаўшы выспятка пад зад», – напісаў Гаруновіч.