Все новости

Краўчанка пра навіны з Беларусі: «Я пасівеў, пастарэў ад усяго гэтага. Той жа Івулін сядзіць несправядліва»

20 января 2022, 20:10

Беларускі лёгкаатлет, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2008 года ў дзесяціборстве Андрэй Краўчанка адрэагаваў на прысуд для Аляксандра Івуліна.

- Ці сочыце за навінамі з радзімы? Вас паўгода ўжо няма, ці змянілася штосьці там, на ваш погляд?

– Так, мы сочым за ўсімі навінамі з краіны. Я пасівеў, пастарэў ад гэтых навінаў, ад несправядлівасці. Калі я зʼехаў з Беларусі, то гэта не значыць, што я пакінуў усё. Я як змагаўся, так і буду змагацца з гэтым рэжымам, буду рабіць усё, што ў маіх сілах на гэты момант і ў гэтай сітуацыі.

Шмат нашых сяброў сядзіць у турме. Той жа Саша Івулін сядзіць несправядліва. Нельга складаць рук, трэба настроіцца на барацьбу. Паўтара года мінула, усе стаміліся, усім цяжка, аднак, мяркуючы з таго, як растуць кошты на ўсё ў Беларусі, народу нядоўга засталося трываць гэта ўсё і чакаць пераменаў, – сказаў Краўчанка.