Все новости

БФСС накіраваў зварот у UEFA і FIFA з просьбай перагледзець сваё рашэнне ў дачыненні да Беларускай федэрацыі футбола і Расійскага футбольнага саюза.

19 апреля 2022, 17:24

БФСС накіраваў зварот у UEFA і FIFA з просьбай перагледзець сваё рашэнне ў дачыненні да Беларускай федэрацыі футбола і Расійскага футбольнага саюза.

«Нацыянальным зборным і клубам не павінна быць дазволена прадстаўляць Расію і Беларусь на спаборніцтвах пад эгідай UEFA і FIFA.

БФСС настойвае на прыпыненні ўсёй фінансавай падтрымкі АБФФ з боку UEFA і FIFA, а таксама на персанальных санкцыях супраць спартыўных і футбольных чыноўнікаў, якія адкрыта падтрымліваюць дыктатуру Лукашэнкі і ўдзельнічаюць у палітычна матываваных рэпрэсіях і дыскрымінацыі: Уладзімір Базанаў, Юрый Вяргейчык, Міхаіл Бортнікаў, Міхаіл Вяргеенка, Сяргей Жардзецкі, Сяргей Кавальчук.

БФСС мае шматгадовы вопыт аказання дапамогі спартсменам, якія пацярпелі ад палітычных рэпрэсій, і мае намер распрацаваць праграму падтрымкі футбалістаў з Украіны і Беларусі, якія сталі ахвярамі рэжыму Лукашэнкі і якія прадастаўляюць гарантыі і доказы таго, што яны выступаюць супраць палітыкі Лукашэнкі і Пуціна, а таксама публічна выказваюць сваю нязгоду да вайны ва Украіне», – паведамляе БФСС.