Все новости

Лепшы бамбардзір у гісторыі чэмпіянату Украіны Шацкіх аб падпісанні антываеннай дэкларацыі БФСС: «Падпісаў, таму што веру ў сілу яднання. Кожны голас – гэта, магчыма, выратаванае жыцце»

10 мая 2022, 21:18

Лепшы бамбардзір у гісторыі чэмпіянату Украіны Максім Шацкіх распавеў, чаму падпісаў антываенную дэкларацыю Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

«Украінскі народ вымушаны гераічна змагацца за сваю свабоду і незалежнасць. Нас не трэба вызваляць, мы вольныя, Мы хочам жыць са сваімі сем’ямі ў сябе дома. Украіна наш дом.

Я падпісаў антываенную дэкларацыю, таму што веру ў сілу яднання. Сусветны спорт яшчэ не вычарпаў усе свае магчымасці для таго, каб спыніць вайну. Вайна-гэта вар’яцтва, гэта смерць і разбурэнне, гэта гора для мільёнаў людзей. Гінуць нашы суайчыннікі, нашы сябры, нашы дзеці. Нельга маўчаць і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца! Маўчанне-гэта апраўданне вайны.

Нашы спартсмены памянялі спартыўную экіпіроўку на зброю, каб абараняць сваю краіну. Больш за 30 украінскіх спартсменаў ужо загінулі. Кожны голас — гэта, магчыма, выратаванае жыццё. Украінскі народ адзіны як ніколі, я хацеў бы ўбачыць такое адзінства і сусветнага спорту, які хоча спыніць гэты жах. Украіна абавязкова пераможа! Слава Украіне!» – прыводзіць словы Шацкіх БФСС.

Паставіць свой подпіс можна па спасылке