Все новости

Золатаў падпісаў Антываенную дэкларацыю БФСС

19 мая 2022, 11:58

Футбаліст зборнай Беларусі Мікалай Золатаў, які выступаў за украінскій «Колас», а зараз знаходзіцца ў французскай «Бастыі» з Д2 падпісаў Антываенную дэкларацыю спартоўцаў Беларускага фонду спартовай салідарнасці.

Золатаў расказаў, чаму паставіў свій падпіс у дакуменце.

«Антываенная дэкларацыя павінна стаць агульным голасам усіх спартсменаў, якія па-сапраўднаму супраць вайны, якія хочуць спыніць гібель людзей, вар’яцтва і жах, якія прыйшлі ва Украіну. Я заклікаю ўсіх сяброў і калегаў спартоўцаў далучацца. Калі мы паасобку робім нешта важнае — гэта годна павагі, але калі мы разам, калі нас тысячы ці дзясяткі тысяч — гэта рэальная сіла! Разам мы зможам спыніць вайну і абараніць Украіну!», – прыводзіць словы Золатава Telegram-канал Athletes for Freedom.

Раней больш за 20 знакамітых футбалістаў з Беларусі, Украіны і Славеніі падпісалі Антываенную дэкларацыю. Сярод іх Беньямін Вербіч, Аляксандр Хацкевіч, Андрэй Варонін, Максім Шацкіх і іншыя.