На днях быў затрыманы 48-гадовы жыхар Магілёва Павел Якімюк.
У «пакаянным» відэа ён кажа, што ў кастрычніку 2021 года зарэгістраваўся ў «Плане Перамога», бо быў нязгодны з вынікамі выбараў.
Згодна з інфармацыяй, якую публікуюць сілавікі, на яго завялі справу па артыкуле 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні).
Адзначым, что Павел больш за 15 гадоў займаецца прамысловым альпінізмам і мае ўласны бізнэс у гэтай сферы. Таксама ён удзельнічаў у рэстаўрацыі мінскага стадыёна «Дынама» і шматлікіх аб’ектаў па ўсёй Беларусі.
Комментарии