Все новости

Макарэвіч пра любімых гістарычных дзеячаў Беларусі: «Касцюшка і Каліноўскі – гэта проста выбітныя нашы людзі! А яшчэ мне падабаецца Плятэр, але амаль што ніхто пра яе не ведае»

22 мая 2022, 12:35

Былы брамнік зборнай Беларусі па пляжным футболе Валерый Макарэвіч распавёў пра сваіх любімых гістарычных дзеячаў Беларусі.

– Ваш любімы гістарычны беларускі персанаж?

– О-о, тут я магу шмат назваць! І Тадэвуш Касцюшка, і [Кастусь] Каліноўскі – гэта проста выбітныя нашы людзі!

А яшчэ мне падабаецца Эмілія Плятэр, але амаль што ніхто пра яе не ведае – яна нідзе не ўзгадваецца. Гэта жанчына – кіраўнік Варшаўскага паўстання (Плятэр узначальвала атрад паўстанцаў, атрымала званне капітана – заўв. Tribuna.com). Нават верш ёсць у Адама Міцкевіча пра яе – «Смерць Палкоўніка».

Мне персанаж гэты [Плятэр] вельмі падабаецца: чалавек, які займаўся развіццём культуры, фальклор беларускі збіраў. Яна недзе на Віленшчыне жыла, і вось узначаліла паўстанцкі рух. Яна і загінула падчас паўстання, – сказаў Макарэвіч.