Все новости

Вайцяховіч – пра дапамогу былому палітвязню і футбалісту Шавелю: «Калі есць магчымасць – трэба спрабаваць дапамагчы, тым больш, калі табе цяпер нашмат прасцей, чым яму»

28 мая 2022, 21:56

Экс-галкіпер брэсцкага «Дынама», а зараз брамнік шведскага «Вернаму» Філіп Вайцяховіч у гутарцы з «Нашай Нівай» распавеў, што адчувае наконт сітуацыі ў Беларусі, як выказваўся супраць гвалту і дапамагаў Расціславу Шавелю.

Адзначым, что Шавель – экс-футбаліст «Гарадзеі», які са жніўня 2020-га па вясну 2021-га тройчы затрымліваўся і быў асуджаны на адміністратыўны арышт, а па заканчэнні апошняга тэрміну быў дадаткова абвінавачаны па артыкуле 342 КК («Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Пасля гэтага ў чэрвені ён быў прызнаны палітвязнем, а ў верасні па ягонай справе адбыўся судовы працэс, вынікам якога было прысуджэнне трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ВУАТ («хатняй хіміі»).

– Даўно былі ў Беларусі апошні раз?

– У 2019 годзе, перад усім жахам, што здарыўся ў 2020-м. Пасля пачатку пратэстаў я не рызыкаваў ехаць у Беларусь.

– Сітуацыя ў Беларусі вас адпускае?

– Часам – так, а часам адчуваю расчараванне і гнеў. Вядома, што нічога пазітыўнага не адчуваю.

– Вы ж пачалі выказвацца супраць гвалту практычна з першых дзен пратэсту, нават запісалі з аднаклубнікамі ролік у падтрымку беларусаў.

– Так, папрасіў іх папрысутнічаць. Спытаў, ці жадаюць яны падтрымаць беларусаў, і ўсе легка пагадзіліся, пасля гульні мы і запісалі тое відэа. Нічога незвычайнага, проста хацелася зрабіць нешта для людзей і выказаць свае меркаванне наконт сітуацыі ў Беларусі.

– Вы і цяпер спрабуеце неяк дапамагаць Беларусі, напрыклад, дапамаглі аплаціць рэабілітацыю былому палітвязню і футбалісту Расціславу Шавелю. Чым вас закранула гэтая гісторыя?

– Калі есць магчымасць – трэба спрабаваць дапамагчы, тым больш, калі табе цяпер нашмат прасцей, чым яму. Калі чалавеку ад гэтага хоць трохі стане лягчэй – цудоўна. Не магу сказаць, што раблю нешта незвычайнае, есць шмат людзей, якія прыносяць больш карысці. Але, калі разумею, што магу нечым дапамагчы, стараюся гэта зрабіць, хаця ўсе ахапіць немагчыма.

– А стомленасці ў вас няма?

– Есць, але гэта нармальна, чалавек адаптуецца да ўсяго. Маю некалькі знаемых, якія цяпер у Харкаве, у іх вайна і бамбежкі, але з цягам часу яны прывыклі і да гэтага. Так і тут: людзей рэпрэсуюць ні за што, але гэта робіцца часткай твайго звычайнага жыцця. Гэта сумна, але, напэўна, з гэтым нічога нельга зрабіць, – сказаў Вайцяховіч.