Все новости

Філіп Вайцяховіч: «Тое, што адбываецца ў Беларусі – гэта няправільна і несправядліва. Прадстаўнікі закона самі яго парушаюць і сабе супярэчаць, як пры гэтым можна маўчаць?»

29 мая 2022, 13:20

Беларускі брамнік шведскага «Вернаму» Філіп Вайцяховіч распавёў «Нашай Ніве» пра тое, чаму ён не маўчыць пра сітуацыю ў краіне.

– Чаму вы самі не здолелі маўчаць?

– Таму што тое, што адбываецца ў Беларусі — гэта няправільна і несправядліва, і ў сучасным грамадстве такога быць не павінна. Людзі, якія прадстаўляюць закон, самі яго парушаюць і сабе супярэчаць. Гэта ненармальна, і як пры гэтым можна маўчаць?

Хацеў, каб як мага больш людзей даведаліся пра тое беззаконне, якое адбываецца ў Беларусі.

– Магчыма, спрабавалі неяк у Швецыі падняць тэму Беларусі?

– Так, я ў сваіх шведскіх інтэрв’ю заўсёды быў максімальна шчыры. За апошнія пару гадоў, калі ў нашага клуба нешта пачало атрымлівацца, да нас было шмат увагі СМІ. Усе ведаюць, што я беларус, таму ў мяне часта пыталіся пра сітуацыю ў Беларусі, і я стараўся адказваць на гэтыя пытанні так сумленна, як мог.