Все новости

Былы прэс-сакратар «Крумкачоў» Шаўцоў: «Базанаў i Сафарʼян яшчэ прысядуць на лаву падсудных як мінімум за карупцыю»

5 июня 2022, 10:47

Былы прэс-сакратар «Крумкачоў» Раман Шаўцоў параўнаў былых і сённяшніх кіраўнікоў АБФФ.

– У верасні 2017-га ў адказ на чарговы ўкол старшынi АБФФ Сяргея Румаса заснавальнiк «Крумкачоў» Дзяніс Шунто «паставіў двойку» кіраўніцтву федэрацыi (а значыць, і намеснiку Румаса Сяргею Сафар’яну) за вядзенне справаў у вышэйшай лізе. Шунто, вядома, не ўзор футбольнага кіраўніка ва ўсім, што датычыцца фінансаў, але ён любіў футбол, а не сябе – гэта якраз тое, чаго не хапае АБФФ. Дзяніс пасля казаў, што публічна так заяўляць, вядома, не варта – але ад сваіх словаў не адмаўляўся.

Вядома, зараз на фоне [сённяшняга старшынi АБФФ] палкоўніка [Уладзіміра] Базанава і [мiнiстра спорту] гаўляйтара [Сяргея] Кавальчука тандэм Румас-Сафарʼян можа здацца геніяльным менеджментам. Але гэта тое ж самае, што радавацца: «Ого, а лайно з арэхамі». Дарэчы, пра арэхі. Распавядалі, што нядаўна хтосьці сустрэў Сафарʼяна ў горадзе, а той радасна пачаў пытацца: «Ну что, я оказался не худшим руководителем?». Асабіста я не разбіраюся ў гатунках лайна і не магу сказаць, якое з іх – армянскае або армейскае – горшае. Магу толькі сказаць, што абодва яшчэ прысядуць на лаву падсудных як мінімум за карупцыю, – распавеў Шаўцоў.