Все новости

Януш паабяцаў заявіцца за «Партызан» у Д3, калі пост пра гэта збярэ 300 падабаек за тыдзень. За ноч iх паставiлi больш за 400

12 июля 2022, 09:40
1

Трэнер салігорскага «Партызана» з Д3 Мікалай Януш у сябе ў Instagram паабяцаў заявіцца за клуб як гулец, калі пост пра гэта збярэ 300 падабаек.

«Сябры! У мяне да вас зварот-апытынне.

За свае 20 год у футболе я згуляў больш за 300 гульняў у вышэйшай лізе і амаль што 180 у першай. А ў другой лізе так і не атрымалася дэбютаваць. Так можа мне гэтае зрабіць зараз, як раз у другой лізе адчынілася трансфернае акно?

Давайце зробім такім чынам. Калі гэты пост набярэ 200 лайкаў за тыдзень, то я пачну думаць, калі 250, то пачну збірацца, калі 300, то заяўлюся за «Партызан» адразу жа.

Калі будзе менш за 200, то са мной як футбалістам усё зразумела!», – напісаў Януш.

У каментарыях Януша падтрымалi былы трэнер БАТЭ Вiталь Жукоўскi i былы гулец зборнай Беларусi Сяргей Балановiч.

У вынiку за адну ноч пост Януша сабраў больш за 400 падабаек.