Все новости

Януш пра пост з абяцаннем заявіцца за «Партызан» у Д3: «Вось гэта прыкол! Няўжо вам так хочацца ўбачыць мяне на поле?»

12 июля 2022, 17:41

Трэнер салігорскага «Партызана» з Д3 Мікалай Януш пракаментаваў актыўнасць пад сваім пастом у Instagram, дзе паабяцаў заявіцца за клуб як гулец, калі пост пра гэта збярэ 300 падабаек.

«Вось гэта прыкол! Амаль што 500 вашых падабаек за 12 гадзін! Няўжо вам так хочацца ўбачыць мяне на поле? Прыйдзецца лезці на гарышча (чердак) і шукаць бутсы! Усім дзякуй за ўвагу!», – напісаў Януш.

У каментарыях Януша падтрымалi былы трэнер БАТЭ Вiталь Жукоўскi i былы гулец зборнай Беларусi Сяргей Балановiч.

У вынiку за адну ноч пост Януша сабраў больш за 400 падабаек. На гэты момант пост мае 672 падабайкі.