Беларускія трэнеры Парэчын і Міхайлаў прымуць удзел у Кубку Івуліна ў камандзе БФСС

Беларускія трэнеры Дзяніс Парэчын і Сяргей Міхайлаў прымуць удзел у Кубку Івуліна ў камандзе БФСС.

Нагадаем, учора журналісту Tribuna.com, аўтару «Чеснока», нападаючаму «Крумкачоў» Аляксандру Івуліну споўнілася 30 гадоў.

– Кубак Івуліна пройдзе 14 жніўня ў Варшаве а 10:00. Мэта турніра – падтрымаць Аляксандра Івуліна, які ўжо больш за год знаходзіцца за кратамі, і выказаць салідарнасць беларусаў з сумленным журналістам і футбалістам.

Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці таксама прыме ўдзел у турніры. Склад нашай каманды – гэта прадстаўнікі Фонду і сумленные спартсмены, якія не могуць заставацца ўбаку, гледзячы на бесперапынныя рэпрэсіі ў Беларусі. Беларускія трэнеры Дзяніс Парэчын і Сяргей Міхайлаў таксама далучыліся да нашай каманды.

Дзяніс Парэчын – былы трэнер «Дынама Мінск» і маладзёжнай зборнай Беларусі, які зараз працуе ў польскам ФК «Сталева Воля».

Сяргей Міхайлаў – чэмпіён Беларусі, які зараз працу трэнерам ФК «Вісла Кракаў».

Абодва футбалісты з’яўляюцца падпісантамі Адкрытага ліста спартсменаў супраць гвалту і за новыя выбары, а таксама Антываеннай дэкларацыі.

Нагадаем, што каманда BSSF згуляе ў турніры ў сімвалічнай форме, дзе кожны нумар гульцоў будзе звязаны з падзеямі ў Беларусі.

Мы запрашаем беларусаў Варшавы таксама падтрымаць Аляксандра Івуліна і гульцоў! – гаворыцца ў паведамленне.

Адрас: Спартыўны комплекс Orlik, Przy Bażantarni 3, Warszawa

Таксама нагадаем, што 19 студзеня 2022-га Івулін быў асуджаны на два гады калоніі па абвінавачанні ў арганізацыі і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і якія спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады, якія пацягнулі парушэнне працы транспарту (ч. 1 арт. 342 КК РБ). Таксама «Мінсктранс» выставіў Івуліну пазоў на 39 тысяч рублёў.

«Пакуль у Доме футбола з раніцы чакалі абед, ты шукаў новых спікераў». Ліст да Сашы Івуліна з нагоды яго 30-годдзя

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные