Все новости

Шкурын выступіць на Кубку Івуліна ў камандзе БФСС

12 августа 2022, 16:41
2

22-гадовы нападаючы Ілья Шкурын, які раней выступаў за “ЦСКА Масква”, “Дынама Кіеў”, а зараз гуляе за польскі “Ракув”, выступіць на Кубку Івуліна ў камандзе БФСС.

– Каб падтрымаць палітвязня Аляксандра Івуліна і павіншаваць яго з днём нараджэння, Ілья Шкурын з задавальненнем адгукнуўся на запрашэнне далучыцца да каманды Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці, якая выступіць на Кубку Івуліна 14 жніўня ў Варшаве.

Раней удзел у Кубку Івуліна ў складзе нашай каманды ўжо пацвердзілі Дзмітрый Байдук, Дзяніс Парэчын і Сяргей Міхайлаў, – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што Шкурын з’яўляецца падпісантам Адкрытага ліста спартсменаў і міжнароднай Антываеннай дэкларацыі спартсменаў.

Кубак Івуліна пройдзе 14 жніўня а 10:00.

Адрас:

Спартыўны комплекс Orlik Przy Bażantarni 3, Warszawa