Все новости

Мелказёраў пра блакіроўку YouTube-канала Хадасевіча: «Хацелi ў АБФФ натуральна ці Базанаў прыстрашыў танкам – гэта злачынства супраць футбола»

22 августа 2022, 18:46

Аўтар YouTube-канала «жизнь-малина» Мікіта Мелказёраў у сторыс свайго профіля Instagram пракаментаваў блакіроўку YouTube-канала журналіста Мікалая Хадасевіча «Hodasevich-LIVE».

– Што можна сказаць пра супрацоўнікаў федэрацыі, якія датычны сённяшняй падзеі? Хацелі вы гэтага натуральна ці [Уладзімір] Базанаў прыстрашыў танкам, гэта злачынства. Злачынства супраць футбола.

У вас і так не самая вялікая аўдыторыя, якая імкліва скарачаецца. Сярод гэтых людзей вялізарны працэнт разумеў, што белфутбол яшчэ жывы толькі дзякуючы Хадосу і яго відосам. Мікалай, усё будзе норм, мацуйся, – напісаў Мелказёраў.