Все новости

Байдук пра «Гарадзею»: «Сябры прыязджалі пакайфаваць, узяць шашлык на стадыёне – гэта ж славутасць таго месца»

3 сентября 2022, 23:05
6

26-гадовы беларускi футбалiст Дзмітрый Байдук падзяліўся ўспамінамі пра «Гарадзею».

Футбаліст выступаў за каманду ў сезоне-2020.

«Калі да нас прыязджалі гуляць іншыя каманды, гэта заўсёды было свята. Людзі ехалі да нас на матчы з усіх ваколіцаў. Лепшым камандам было цяжка там гуляць, мы і БАТЭ, і мінскае «Дынама» дома перамагалі, з усімі змагаліся і ў 2019 годзе занялі 7 месца [ў чэмпіянаце]. Ды і проста сябры мае прыязджалі пакайфаваць на матчах, узяць той жа шашлык на стадыёне – гэта ж славутасць таго месца.

У пачатку 2020 года арыштавалі нашага [экс-дырэктара Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіла] Крыштаповіча, кіраўніка клуба, чалавека, які моцна любіў футбол і шмат зрабіў для клуба, для пасёлка і навакольных вёсак. Пасля кожнага матча заходзіў у раздзявальню, нягледзячы на тое, перамаглі мы ці не, падтрымліваў кожны раз, заўсёды трымаў сваё слова.

Пасля яго затрымання футбол у Гарадзеі пратрымаўся некалькі месяцаў, да канца сезону, а потым пачаліся праблемы з фінансаваннем.

Адразу стала зразумела, што ўсё трымалася на адным чалавеку. Клуб знік, дзіцячую школу таксама закрылі. Цяпер, наколькі я ведаю, на тым полі гуляе «Арсенал» з Дзяржынска, на іх матчы ходзіць 50-100 аматараў. Але я памятаю, якая была ў Гарадзеі атмасфера, калі існаваў футбольны ажыятаж, гэта было класна. Той клуб быў першым клубам вышэйшай лігі, дзе я гуляў, калектыў там быў моцны, і ў мяне там усё выходзіла добра», – сказаў Байдук.

 

Показать еще 6