Все новости

Экс-гулец «Гарадзеі» Байдук: «Адзін з трэнераў клуба сказаў: «Што вы там на гэтыя мітынгі ходзіце? Я з жонкай не магу выйсці ў рэстаран!» Як з такімі будаваць дыялог?»

4 сентября 2022, 10:11

Былы паўабаронца «Гарадзеі» і бресцкага «Дынама», які зараз гуляе ў польскім «Знічы» з Д4, Дзмітрый Байдук расказаў, як у трэнерскім штабе і кіраўніцтве «Гарадзеі» адрэагавалі на падпісанне ім пісьма за сумленныя выбары.

– Адразу зразумеў, што ў клубе ўсе вельмі баяцца – і трэнерскі штаб, і дырэктар. На жаль, у нас усё пабудаванае на страху, і ў футболе таксама. Усе баяцца за свае месцы, бо людзі спакойна сядзяць на іх, робяць мінімальную працу і атрымліваюць бюджэтныя грошы.

Памятаю, як стараліся мяне пераканаць. Адзін чалавек з трэнерскага штаба мне сказаў: «Дзіма, што вы там на гэтыя мітынгі ходзіце па нядзелях? Я з жонкай не магу выйсці ў рэстаран!» І як з гэтымі людзьмі можна будаваць нейкі дыялог? Пасля такіх словаў я адразу ўсё зразумеў і не ўступаў ужо з імі ні ў якія дыскусіі, – падзяліўся Байдук.