Все новости

Байдук пра праўладных падпісантаў з брэсцкага «Дынама»: «Тлумачылі: у кагосьці жонка цяжарная, у кагосьці яшчэ прычыны. Расчараваўся ў іх»

4 сентября 2022, 14:28

Былы паўабаронца «Гарадзеі» і бресцкага «Дынама», які зараз гуляе ў польскім «Знічы» з Д4, Дзмітрый Байдук узгадаў сваю рэакцыю на падпісанне некаторымі сваімі сакаманднікамі праўладнага ліста.

– Расчараваўся ў тых, з кім разам выходзіў на поле, часам і не адзін год, з кім дзяліў раздзявальню, гутарыў і дзяліўся нечым асабістым, важным. Футбол – гэта ж не індывідуальны від спорту, нас у камандзе 25 чалавек.

Памятаю, як людзі пачалі мне тлумачыць, чаму яны падпісалі ліст: у кагосьці жонка цяжарная была, у кагосьці нейкія яшчэ так званыя прычыны. Усё роўна было вельмі цяжка іх зразумець, я і не спрабаваў гэта зрабіць, бо ў мяне як у спартсмена і ў першую чаргу як у чалавека не было нейкіх сапраўдных прычын, каб улезці ў гэты ліст і падпісаць.

Можа, мне лягчэй так казаць, бо я не маю сваёй сям’і, хаця ў мяне ёсць мама і сястра. Не ведаю, чым кіраваліся тыя людзі, што падпісалі ліст, якія ў іх каштоўнасці, тым больш што ўся інфармацыя [пра гвалт у краіне] была даступная, шмат мы і самі бачылі, – адзначыў Байдук.