Все новости

Экс-гулец брэсцкага «Дынама» Байдук: «Я з дзяцінства не падтрымліваў тое, як ідуць справы ў Беларусі»

4 сентября 2022, 17:27

Былы паўабаронца «Гарадзеі» і бресцкага «Дынама», які зараз гуляе ў польскім «Знічы» з Д4, Дзмітрый Байдук распавёў пра сваё стаўленне да дзяржаўнай улады.

«Я з дзяцінства не падтрымліваў тое, як ідуць справы ў Беларусі. Мой тата, які памёр 8 гадоў таму, вельмі не любіў дзейную ўладу і меў рацыю.

2020 год стаў пунктам невяртання. Усё гэта — праз жорсткасць сілавікоў, праз стаўленне да нас тых людзей, якія жывуць у адной краіне з намі і за нашы грошы.

Жорсткасць, несправядлівасць — гэта занадта мяккія словы для таго, што было [пасля выбараў]. І так ставіліся да такога цудоўнага, адкрытага, сумленнага народа, як беларусы, у той момант, калі ўсім было ясна, дзе праўда. Дагэтуль не магу зразумець, як гэта ўсё магло здарыцца, адкуль такое жорсткае стаўленне людзей, якія арыштоўвалі і збівалі [грамадзян]», – адзначыў Байдук.