Все новости

Заснавальнік гомельскага парталу «Моцныя навіны» Кузняцоў аб выніках зборнай Беларусі: «Роўна так, то бок – аніяк, зараз справы ва ўсіх сферах сістэмы»

23 сентября 2022, 08:24

Заснавальнік гомельскага парталу грамадска-палітычных навін «Моцныя навіны» Пётр Кузняцоў пракаментаваў паразу зборнай Беларусі ад зборнай Казахстана (1:2) у Лізе нацый. Нагадаем, што ў беларусаў гэта 12 афіцыйны матч запар без перамог.

«Ведаеце, з якімі думкамі я сустракаю кожны новы вынік зборнай Беларусі па футболе?

З думкамі пра тое, што роўна так, то бок – аніяк, зараз справы ва ўсіх сферах гэтае сістэмы. Проста ў спорце гэта бачна, а ў сістэме – не. Сістэма хавае, але спорт... тут такая справа, што не прыхаваеш.

Што лепшыя сыйшлі і адмовіліся. Сярэднія падаўленыя ды страцілі матывацыю. А тыя, хто нават не сярэднія, ну, яны, мо, тую матывацыю і захоўваюць, але што з іх толку?

У спорце гэта бачна таму, што тут даводзіцца сутыкацца з супернікамі. А ў сістэмы зараз такіх няма, таму ня бачна. Але ж малейшы штуршок – і будзе тое ж, што і са зборнай. Ўсё будзе бачна», – напісаў Кузняцоў у сваім Telegram-канале.