Все новости

Фанат магілёўскага «Дняпра» атрымаў 15 сутак з-за татуіровак з Каліноўскім, Пагоняй і БЧБ

27 сентября 2022, 15:56

Па інфармацыі правааборончай арганізацыі «Вясна» са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы, ГУБАЗіК затрымаў заўзятара магілёўскага «Дняпра» Яўгена Ганулю.

На «пакаяльным відэа» 40-гадовы фанат паказвае свае татуіроўкі – кулак з БЧБ-стужкай і гербам «Пагоня», а таксама вялікі партрэт Кастуся Каліноўскага.

Паведамляецца, што Ганулі прызначылі 15 сутак арышту.