Трибуна

Новости

Tribuna/Футбол/Новости/🌵Tribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара

🌵Tribuna.com адкрывае вакансію SMM-рэдактара

17 октября, 11:06
0

Tribuna.com працягвае працаваць, нягледзячы на блакіроўку і прызнанне некаторых з нашых каналаў распаўсюджвання інфармацыі экстрэмісцкімі. Мы застаемся найбуйнейшым спартовым медыа ў Беларусі і дастаўляем кантэнт на сайт, у дадаткі і суполкі ў сацыяльных сетках.

Зараз мы аб’яўляем вакансію SMM-рэдактара для таго, каб яшчэ больш аператыўна і крэатыўна дастаўляць інфармацыю да нашых карыстальнікаў у групах Tribuna.com у сацыяльных сетках.

Гатовыя разгледзіць рэзюмэ тых, хто з’ехаў з краіны, а таксама тых, хто застаецца ў Беларусі. Бяспека супрацоўнікаў – важны момант, і мы гатовыя расказаць, як мінімізаваць рызыкі.

Задачы: 

– напаўненне суполак Tribuna.com у сацыяльных сетках жывымі і яскравымі пастамі (Facebook, Twitter, Vkontakte, Instagram, TikTok, YouTube);

– пошук і вытворчасць забаўляльнага медыакантэнта; 

– вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў медыякантэнту;

– праца з кам’юніці Tribuna.com.

Ад вас: 

– захапленне спортам агулам і сэрвісамі Tribuna.com асобна; 

– разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Instagram, TikTok, YouTube, Twitter, Facebook, Vkontakte. 

– жаданне развівацца ў SMM;

– уменне працаваць з простай графікай і відэа; 

– безумоўна, добрае валоданне беларускай і рускай мовамі; 

– бясспрэчна, добрае пачуцце гумару;

Для вас: 

– магчымасць грунтоўна пракачаць свае веды па SMM і імгненна прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;

– шырокае поле для эксперыментаў;

– гнуткі графік (выключна для лепшых); 

– крэатыўны калектыў, новыя незвычайныя задачы;

– сумеснае абмеркаванне агульнага памеру кампенсацыі.

Рэзюмэ адпраўляйце на by.jobs@tribuna.com з тэмай «SMM-рэдактар». Блог на Tribuna.com, а такама тэкст пра тое, чаму варта звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі. 🐝 Tribuna.com адкрывае вакансію рэдактара беларускамоўнай стужкі навін

Статистика