Все новости

Мікалай Золатаў: «Трэба, каб у першую чаргу змяніўся ўрад краіны, і тады стане магчыма, каб спорт стаў прыватным»

16 октября 2022, 16:35

Беларускі абаронец украінскага «Коласа» Мікалай Золатаў распавеў пра сваё стаўленне да прыватнай уласнасці ў беларускім футболе.

«Мне б гэтага хацелася. Я цяпер гуляю ва Украіне і бачу, наколькі тут развітыя прыватныя клубы, але ў Беларусі няма для гэтага магчымасцей. Возьмем «Рух» – усё роўна яго кіраўнік Зайцаў быў прыбліжаны да Лукашэнкі. Чаму не стала гэтага клуба? Таму што Зайцаў трапіў пад санкцыі, у яго пачаліся фінансавыя цяжкасці і ён перастаў бачыць сэнс у тым, каб траціць свае грошы на футбол.

На любыя прыватныя клубы ў Беларусі будзе ўплываць сістэма, бо ўсе алігархі ў нашай краіне так ці інакш да яе прыбліжаныя. Атрымліваецца, трэба, каб у першую чаргу змяніўся ўрад краіны, і тады стане магчыма, каб спорт стаў прыватным. Тады з’явяцца людзі, якія будуць укладваць свае грошы ў развіццё футбола, якія будуць зацікаўленыя ў ім і ў выніках», – падзяліўся Золатаў.