Все новости

Аляксандр Хацкевіч: «У Беларусі людзі знікаюць, ва Украіне – кожны дзень гінуць. Вось гэта страшна. А тое, што я знік як эксперт Betera, не варта увагі»

17 октября 2022, 15:58

Былы гулец зборнай Беларусі Аляксандр Хацкевіч пракаментаваў знікненне матэрыялаў букмекерскай кампаніі Betera, у якіх ён выступаў у якасці эксперта.

З 2021-га Хацкевіч уваходзіў у склад прагназістаў тады яшчэ Parimatch Беларусь. Пасля пачатку вайны ва Украіне цяперашнi трэнер кіпрскай «Карміятысы» выразна асудзіў суагрэсію рэжыму Лукашэнкі і знік з букмекерскіх зводак, як толькі Parimatch сышоў з рынка – пасля чэрвеня Хацкевіч ужо не згадваўся ў складзе камісіі па штотуравай намінацыі Fair Play у чэмпіянаце Беларусі. Відэа з ягоным удзелам таксама прыбраныя з YouTube, выдаленыя і публікацыі на сайце.

– У Беларусі людзі знікаюць, ва Украіне – кожны дзень гінуць. Вось гэта страшна. А калі я знік як эксперт, не трэба на гэтым завострываць увагу. Звярніцеся па каментар у Betera, – сказаў Хацкевіч.