Все новости

Арцём Радзькоў: «Калі ў «Іслачы» атрымаецца выйграць медалі, то мы будзем вельмі шчаслівыя, а калі не, то не»

24 октября 2022, 23:23

Галоўны трэнер «Іслачы» Арцём Радзькоў пасля паражэння ад «Гомеля» (1:3) у 27-м туры вышэйшай лігі распавёў аб мэтах сваёй каманды.

– Барацьба за прызавую тройку працягваецца?

– Яна не распачыналася. Пасля кожнай гульні я адказваю на гэта пытанне аднолькава. Гэта не галоўная мэта нашай работы. Мы працуем дзеля таго, каб прагрэсіравалі нашы футбалісты. Для мяне, як для трэнера, сённяшні матч цудоўны. Футбалісты, калі змогуць, зробяць добрыя вывады і будуць рухацца наперад. Таму што нішто не вучыць чалавека лепей, чым паразы. Калі ў нас атрымаецца выйграць медалі, то мы будзем вельмі шчаслівыя, а калі не, то не, – сказаў Радзькоў.