Tribuna.com шукае SMM-рэдактара 🤝
Tribuna.сom застаецца найбуйнейшым спартыўным медыя ў Беларусі і дастаўляе кантэнт на сайт, у дадатку і праз групы ў сацыяльных сетках.
Мы працягваем працаваць, нягледзячы на блакіроўку і прызнанне некаторых з нашых каналаў распаўсюджвання інфармацыі «экстрэмісцкімі».
Каб больш аператыўна і крэатыўна дастаўляць інфармацыю да нашых карыстальнікаў, мы аб'яўляем вакансію SMM-рэдактара.
Задачы:
– напаўненне жывымі і яркімі пастамі груп Tribuna.сom у сацыяльных сетках (Telegram, Facebook, Twitter, Instagram, TikTok, YouTube);
– пошук і вытворчасць цікавага мэдыякантэнту;
– вытворчасць графікі, карцінак, мемаў, відэа і іншых відаў кантэнту;
– праца з кам'юніці Tribuna.com.
Ад вас:
– захапленне беларускім спортам у цэлым і сэрвісамі Tribuna.сom у прыватнасці;
– разуменне прынцыпаў працы сацыяльных сетак у парадку прыярытэтнасці: Telegram, Instagram, YouTube, TikTok, Twitter, Facebook;
– жаданне развівацца ў SMM;
– уменне працаваць з простай графікай і відэа;
– безумоўна, пiсьменныя руская і беларуская мовы;
– несумненна, добрае пачуццё гумару.
Для вас:
– магчымасць грунтоўна прапампаваць свае веды па SMM і тут жа прымяніць іх на практыцы на вялікую аўдыторыю;
– вялікае поле для эксперыментаў;
– гнуткі графік (толькі для найлепшых);
– крэатыўны калектыў, новыя задачы;
– аддаленая праца;
– сумеснае абмеркаванне выніковага памеру кампенсацыі.
Бяспека супрацоўнікаў – важны момант, і мы гатовыя распавесці, як мінімізаваць рызыкі.
Рэзюмэ дасылайце на [email protected] з тэмай «Сацыяльны рэдактар». Блог на Tribuna.com, а таксама тэкст пра тое, чаму трэба звярнуць увагу менавіта на вас, могуць стаць вашымі дадатковымі плюсамі.