Tribuna/Футбол/Блоги/📸 20 легендарных фота Пеле: карона, тысяча галоў, вячоркі з Марадонам і трыумфы на ЧС

📸 20 легендарных фота Пеле: карона, тысяча галоў, вячоркі з Марадонам і трыумфы на ЧС

Сімвал гэтай гульні.

Автор — bytribuna com
30 декабря 2022, 08:36
📸 20 легендарных фота Пеле: карона, тысяча галоў, вячоркі з Марадонам і трыумфы на ЧС

Памёр Пеле. Ён змагаўся з ракам, але 29 снежня 2022 года застанецца ў гісторыі футбола датай, калі Кароль пакінуў гэты свет. Бразілец падарыў футболу мора рэкордаў, вялізную колькасць цудоўных гісторый, кадры вельмі прыгожых галоў.

А яшчэ – велічныя фатаграфіі.

Напэўна, найвядомейшы яго кадр быў зроблены ў 1970-м. У той дзень Бразілія трэці раз выйграла чэмпіянат свету, а Пеле адкрыў лік у фінале з італьянцамі (4:1).

Трыа, якое дапамагло Бразіліі трыумфаваць на тым турніры, – Рывеліна, Пеле, Жаірзіньё.

А ўсё пачыналася з фенаменальнага перформансу ў 1958-м. 17-гадовы Пеле забіў 6 мячоў на ЧС у Швецыі. На фота ніжэй – адзін з галоў у фінале, у вароты гаспадароў турніру (5:2).

Але да гэтага быў хет-трык Францыі ў паўфінале.

Хаця ёсць яшчэ больш крутое фота – працэс падпісання першага кантракту ў кар'еры. Юны хлопец звязвае сябе з «Сантасам». У гэтым клубе ён гуляў ажно 18 гадоў.

Нават тытул чэмпіёна свету не вызваліў будучую легенду ад службы ў войску. Там ён таксама паспяхова гуляў у футбол.

На рахунку Пеле 1283 гола. Юбілейны ён адзначыў арыгінальным фота.

Прыгожая бісіклета ў матчы супраць Бельгіі ў 1968-м.

На групавым этапе ЧС-1970 Англія прайграла бразільцам 0:1, але Бобі Мур праз гады назваў гэты кадр найулюбёнейшым у кар'еры. Абмен футболкамі паміж двума легендамі.

Пераезд у ЗША напрыканцы кар'еры выклікаў небывалы ажыятаж у краіне, дзе гэтую гульню называюць «сокерам».

Нават 39-ы прэзідэнт ЗША Джымі Картэр сустрэўся з Пеле.

А ў развітальным матчы Караля праводзілі па-каралеўску.

Адна з найкруцейшых фатаграфій у гісторыі футбола.

Толькі праз гады бразільская федэрацыя футбола прызнала 6 чэмпіёнстваў «Сантаса» у перыяд з 1959 па 1970 гады. Пеле прыехаў за сваімі шасцю медалямі.

Усё яшчэ лічыце, што ў Пеле няма «Залатога мяча»? Сваю ўзнагароду ён атрымаў праз гады, у 2014-м. Ганаровы «Залаты мяч», так.

А за некалькі гадоў да гэтага яшчэ раз прыняў удзел у цырымоніі ўзнагароджання зборнай Бразіліі залатымі медалямі ЧС. Але цяпер не як гулец. Тут ён у захапленні ад Раналда.

А тут – з юным хлопцам, якога Пеле крытыкаваў за прычоску, але той праз 11 гадоў пасля гэтага кадра дагоніць яго па забітых галах за зборную.

Адзінае фота пра Пеле, на якім няма Пеле. Спякотнае лета 1970 года, шыльда на адной з мексіканскіх вуліц: «Сёння мы не працуем, таму што ідзём глядзець на Пеле».

Адзіны футбаліст у гісторыі, якому ўдалося тройчы выйграць ЧС.

І яшчэ раз нагадаем - Кароль.

Фота: Andrew Cowie/Global Look Press, Sven Simon/Global Look Press, Varley Media/Global Look Press, e83/Global Look Press, Andreas Meier/Global Look Press, Ricardo Alfieri, Centro de Memória do Santos/Divulgação. Credit: ESPN, Sportskeeda, Stars And Stripes, Correio Do Povo, Diario AS, NY Times, BuzzFeed

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты пользователя

Все посты