Tribuna/Футбол/Блоги/Дані Алвеса арыштавалі па падазрэнні ў сексуальным гвалце – і ўжо ўзялі пад варту

Дані Алвеса арыштавалі па падазрэнні ў сексуальным гвалце – і ўжо ўзялі пад варту

Бразілец абвінавачанне абвяргае.

20 января 2023, 19:40
Дані Алвеса арыштавалі па падазрэнні ў сексуальным гвалце – і ўжо ўзялі пад варту

Гульца «Пумас» і капітана зборнай Бразіліі на ЧС-2022 Дані Алвеса затрымалі ў Барселоне па падазрэнні ў сексуальным гвалце. Адразу ж яго павезлі ў суд – выбіраць меру стрымання.

Пазней гулец быў узяты пад варту пасля таго, як суддзя заслухаў жанчыну, якая абвінавачвае футбаліста ў сэксуальным гвалце, і самога футбаліста.

У чым абвінавачваюць

Верагоднае злачынства адбылося ўначы з 30 на 31 снежня ў начным клубе Sutton у Барселоне. Тады, як паведамляе выданне АВС, Дані Алвес падышоў да маладой жанчыны і без яе згоды засунуў руку ў яе трусы, пакуль тая танчыла. Пасля таго, як яна пайшла ў прыбіральню, рушыў услед за ёй.

Паведамляецца, што яна паведаміла пра здарэнне супрацоўнікам службы бяспекі ў клубе, якія актывавалі пратакол гарадской рады Барселоны, які датычыцца нападаў і сексуальных дамаганняў.

Супрацоўнікі паліцыі прыехалі ў клуб, калі Дані яго ўжо пакінуў. Аднак ён прыйшоў на допыт па выкліку 20 студзеня, дзе яго і арыштавалі без права ўнясення закладу.

10 студзеня суд Барселоны пацвердзіў, што распачата расследаванне «верагоднага злачынства сексуальнага гвалту па заяве, пададзенай жанчынай супраць футбаліста».

Варта таксама адзначыць, што іспанскае заканадаўства пад тэрмінам «сексуальны гвалт» прадугледжвае адразу некалькі злачынстваў – ад непажаданых сексуальных дакрананняў да згвалтавання.

Што кажа сам

Дані Алвес даў каментарый мясцоваму тэлеканалу Antena 3, у якім сцвярджаў, што ніколі не бачыў гэтую жанчыну.

«Я хачу ўсё адмовiць. Я быў там, у тым месцы, дзе было больш людзей, якія весяліліся. Усе ведаюць, што я люблю танчыць, добра бавіць час, але не ўрываючыся ў прастору іншых. Я не ведаю, хто гэтая дама. Як я мог зрабіць такое з жанчынай?» – сказаў Алвес.

На яго абарону ўстала і жонка: «Ён пайшоў танчыць і нацешыцца музыкай, як любіць, кропка. Нічога дрэннага не адбылося. Я ведаю, наколькі ён паважае іншых».

Цяпер Алвес чакае вердыкт суддзі адносна сваёй меры стрымання.

Фота: Florencia Tan Jun/Global Look Press

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты пользователя

Все посты