Tribuna/Футбол/Блоги/Алер – герой: перамог злаякасную пухліну за паўгода, дэбютаваў за «Дортмунд» у буцах з надпісам «#### cancer»

Алер – герой: перамог злаякасную пухліну за паўгода, дэбютаваў за «Дортмунд» у буцах з надпісам «#### cancer»

Ужо паспеў зрабіць хет-трык у таварыскім матчы.

23 января 2023, 16:44
Алер – герой: перамог злаякасную пухліну за паўгода, дэбютаваў за «Дортмунд» у буцах з надпісам «#### cancer»

Герой уік-энду ў Бундэслізе – не гулец «Вольфсбурга» або «Кёльна», якія выйгралі свае матчы з лiкам 6:0 і 7:1 адпаведна, а Себасцьян Алер, які вярнуўся на поле пасля 6-месячнай адсутнасці з-за раку яечка, які яму дыягнаставалі летам 2022-га. Дактары амаль выключалі яго ўдзел у матчах у сезоне 2022/23, але Себасцьян абверг iх прагнозы.

Расказваем, якімі выдаліся для 28-гадовага форварда апошнія паўгода.

Алеру дыягнаставалі злаякасную пухліну перад меркаваным дэбютам. Гульца двойчы аперавалi

18 ліпеня 2022-га – дзень, які непрыемна шакіраваў усіх заўзятараў «Дортмунда». Зорны навічок Себасцьян Алер, за якога нямецкі клуб заплаціў рэкордныя грошы (31 млн еўра + 4 млн еўра ў якасці бонусаў) не патрапіў у заяўку на таварыскі матч супраць «Валенсіі», таму што дрэнна сябе адчуваў пасля ранішняй трэніроўкі.

На працягу дня футбалістам займаліся лекары, якія праводзілі інтэнсіўныя тэсціраванні і ўсе магчымыя аналізы, а ўвечар спалохалі ўсіх страшным дыягназам – у Алера дыягнаставалі рак яечка.

Форвард тэрмінова пакінуў трэніровачныя зборы каманды, а прадстаўнікі «Барусіі» не знаходзілі слоў, каб растлумачыць тое, што здарылася. «Гэта жахлiвая навіна для Себасцьяна і ўсіх нас. Мы зробім усё магчымае, каб забяспечыць яму найлепшае лячэнне», – пракаментаваў расчараваны спартыўны дырэктар дортмундцаў Себасцьян Кель.

Тым часам сярод заўзятараў папулярным стала пытанне, чаму рак яечка не дыягнаставалі падчас медагляду футбаліста напярэдадні трансферу. Адказ вельмі просты – медагляд па стандартах нямецкага прафесійнага футбола не прадугледжвае дыягностыкі анказахворванняў.

Себасцьяна хутка прааперыравалі, але праз некалькі дзён пацвердзілі горшыя чаканні: пухліна – злаякасная, патрэбная хіміятэрапія.

На працягу 2022-га Себасцьян праходзіў інтэнсіўны працэс рэабілітацыі – быў двойчы праапераваны, прайшоў 4 курса хіміятэрапіі, пастаянна займаўся бегавой працай і трэніраваўся па індывідуальным графіку.

У пачатку года Алер нечакана апынуўся ў топ-форме. Паехаў з «Дортмундам» на зборы і аформіў хет-трык у другім матчы

Пакуль усе заўзятары «Барусіі» былі гатовыя да таго, што Себасцьян яшчэ не хутка вернецца на поле, 2 студзеня афіцыйны сайт клуба абвясціў, што Алер разам з усімі футбалістамі каманды прайшоў медыцынскія тэсты і адправіцца на трэніровачныя зборы ў Марбелью.

Выданне Funke Sport адразу ж супакоіла фанатаў – маўляў, на зборах форвард будзе трэніравацца індывідуальна. Але ж ужо праз некалькі дзён Себасцьян пачаў займацца ў агульнай групе – усе ў клубе былі прыемна здзіўленыя яго функцыянальнай гатоўнасці. Алер знаходзіўся ў цудоўнай форме, выконваў практыкаванні рознага ўзроўню нагрузак і не выглядаў горш за партнёраў па выніках тэстаў.

У той жа момант пачалі з'яўляцца чуткі, што ён можа згуляць у спарынгу з дзюсельдорфскай «Фартунай» 10 студзеня. І Алер сапраўды з“явіўся на полі за 15 хвілін да фінальнага свістка – гэта быў яго першы матч не толькі пасля 6-месячнай адсутнасці, але і ўвогуле за «Дортмунд».

Ужо праз тры дні «чорна-жоўтыя» гулялі з «Базелем» у яшчэ адным спарынгу па схеме 4 тайма па 30 хвілін. У тым матчы Себасцьян атрымаў ужо больш гульнявога часу – 60 хвілін. Але яму спатрэбілася ўсяго 7, каб аформіць хет-трык!

Спачатку ён адзначыўся ўпэўненым ударам з пенальці:

Затым умела замкнуў далёкую штангу пасля перадачы з флангу:

І ў рэшце рэшт аказаўся найспрытнейшым у штрафной сапернікаў пасля розыгрышу вуглавога:

Алер афiцыйна дэбютаваў за «Дортмунд» у буцах з надпісам «#### cancer»

Добрая фізічная гатоўнасць, поўнасцю пройдзеныя трэніровачныя зборы ў агульнай групе і вяртанне на поле ў таварыскіх матчах маглі азначаць толькі адно – Себасцьян будзе рыхтавацца да першага матчу «Барусіі» у другім крузе Бундэслігі і, магчыма, з'явіцца на полі.

У форвардаў-навічкоў «Дортмунда» ёсць цікавая традыцыя. П'ер-Эмерык Абамеянг і Эрлінг Холанд аформілі хет-трык у сваім дэбютным матчы за каманду, а сапернікам у абодвух выпадках быў менавіта «Аўгсбург». Шмат заўзятараў намякалі, што такога ж можна чакаць і ад Себасцьяна, але яму не ўдалося.

Затое ўдалося дэбютаваць. Алер з'явіўся на полі на 62-й хвіліне, калі лік у матчы быў нічыйным – 2:2.

Матч скончыўся перамогай дортмундцаў над Аўгсбургам з лікам 4:3. Страйкер зборнай Кот-д'Івуара рэзультатыўнымі дзеяннямі не вызначыўся, але яго камбэк – самае важнае, што адбылося ў гэтым паядынку.

Асобнай увагі заслугоўваюць буцы, у якіх Алер выйшаў на поле. На іх быў надпіс «#### cancer» – «##### [знашаць] рак».

Пасля матча ён цёпла святкаваў перамогу са сваімі дзецьмі перад трыбунай.

«Мая мэта – забіць першы гол перад Жоўтай сцяной», – распавядаў Себасцьян журналістам падчас працэсу рэабілітацыі. Думаем, у хуткiм часе ў яго атрымаецца.

Фота: sebastien.haller/Instagram, Alexandre Simoes/Borussia Dortmund, Edith Geuppert/Global Look Press

Лучшее в блогах
Больше интересных постов

Другие посты пользователя

Все посты