Tribuna/Футбол/Блоги/Перад вобшукам у «Шахцёра» затрымалі капітана «Белшыны» (прывёз пенальці), у стаўках на матч не было анамалій

Перад вобшукам у «Шахцёра» затрымалі капітана «Белшыны» (прывёз пенальці), у стаўках на матч не было анамалій

У футбольнай супольнасці чакалі такога развіцця падзей.

Автор — bytribuna com
31 января 2023, 11:47

У панядзелак узброеныя сілавікі прыехалі ў офіс "Шахцёра", дзе пачалі праводзіць праверку. Пазней стала вядома, што ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 253 КК Лукашэнкі («Подкуп удзельнікаў і арганізатараў спартовых спаборніцтваў ці відовішчных камерцыйных конкурсаў»). Пасля заканчэння праверкі сілавікі забралі з сабой дырэктара клуба Аляксандра Марчанка, чый лёс, як і статус у крымінальнай справе, на дадзены момант невядомыя.

Нагадаем, што 22 студзеня ў Мінску быў затрыманы спартовы дырэктар «Шахцёра» Уладзімір Нідэргаус. Не выключана, што справа менеджара «гарнякоў» ніяк не звязаная з панядзелкавым візітам у офіс клуба. Вядома, што Нідэргауса ўзялі па падазрэнні ў махлярстве. Як паведамляюць казахстанскія крыніцы, спартдзіра «Шахцёра» ў бліжэйшыя дні павінны дэпартаваць з Беларусі. Прычым вышлюць нібыта не ў Казахстан, а ў Нямеччыну - у функцыянера грамадзянства менавіта гэтай еўрапейскай дзяржавы.

Пад падазрэннем адзін матч

Паведамляецца (у «Трыбуны» была аналагічная інфармацыя), што узбуджэнне крымінальнай справы па подкупе ўдзельнікаў матча звязанае з гульнёй 30-га тура чэмпіянату Беларусі паміж «Шахцёрам» і «Белшынай». Перад заключнай сустрэчай у вышэйшай лізе-2022 салігарчане абыходзілі «Энергетык-БДУ» на два ачкі і яшчэ мелі шанцы страціць першы радок. "Белшына" да таго моманту засцерагла сябе ад вылету і гарантавала як мінімум 12-е месца. У выпадку перамогі ў Салігорску "шыннікі" маглі стаць 11-мі.

Да 50-й хвіліны на табло «Будаўніка» гарэлі нулі, хаця «гарнякі» валодалі тэрытарыяльнай перавагай. Потым гаспадары выдалі ўдарную 13-хвілінку, за якую тройчы паразілі вароты «Белшыны». У астатні час матча каманды абмяняліся галамі - 4:1 на карысць салігарчан. Так "Шахцёр" трэці год запар узяў чэмпіёнскі тытул.

У паралельным матчы "Энергетык-БДУ" дома саступіў сталічнаму "Дынама" 1:3. Атрымлівалася, што чэмпіёнству «Шахцёра» нічога не пагражала - «гарнякі» маглі нават прайграць «Белшыне» і ўсё роўна атрымалі б залатыя медалі.

Таксама існуе іншая версія падзей, якія прымусілі сілавікоў уварвацца ў офіс "Шахцёра". Па інфармацыі Football.by, узбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да прадстаўніка «Шахцёра» за аказанне ўплыву на вынік верагодна звязана з матчам 19-га тура чэмпіянату-2022 паміж «Белшынай» і мінскім «Дынама» (0:0). Тады нібыта з боку «гарнякоў» бабруйскай камандзе была пакладзена нейкая ўзнагарода за паспяховы вынік у гульні з «бела-блакітнымі», якія змагаліся за першы радок турнірнай табліцы.

Да Нідэргауса затрымалі гульца «Белшыны»

Паводле інфармацыі «Трыбуны», прыкладна за тыдзень да Нідэргауса сілавікі Лукашэнка затрымалі 35-гадовага капітана «Белшыны» Дзмітрыя Гомзу. У няволі самы ўзроставы гулец «шыннікаў» правёў двое сутак, пасля чаго яго выпусцілі на волю. Пра тое, што стала прычынай затрымання форварда, дакладна невядома.

У матчы 30-га тура Гомза з'явіўся ў стартавым складзе. На 54-й хвіліне бабруйчанін ва ўласнай штрафной (што даволі незвычайна для гульца, які ў асноўным гуляе на супрацьлеглай палове поля) збіў з ног Дзмітрыя Падстрэлава. За фол Віталь Севасцьянік паказаў Гомзе жоўтую картку, а таксама прызначыў пенальці - з яго вызначыўся Ігар Іванавіч.

Праз тры хвіліны пасля парушэння Альберт Рыбак замяніў Гомзу на Дзмітрыя Васілевіча - гэта была першая з пяці замен «Белшыны» ў заключнай гульні чэмпіянату.

Адзначым пры гэтым, што Гомза даволі часта ідзе ў падкаты. У сярэднім за 90 хвілін футбаліст робіць па 1,1 спробе ў падзенні адабраць мяч - паспяхова заканчваецца кожны другі падкат.

Таксама не было заўважана анамальных паводзін каэфіцыентаў перад матчам у Салігорску. Лінія на гульню з'явілася за паўтара дня да стартавага свістка. На перамогу гаспадароў букмекеры прапанавалі каціроўкі ў раёне 1.20-1.25. Бліжэй да пачатку сустрэчы каэфіцыент упаў да паказчыка 1.10-1.15. Але гэта не павінна дзівіць - «Шахцёр» лічыўся відавочным фаварытам матчу. Букмекеры меркавалі, што гаспадары павінны перамагчы з розніцай у раёне двух мячоў. Па факце атрымалася вікторыя ў тры галы. Па тым, як паводзілі сябе каэфіцыенты, можна зрабіць выснову, што вялікіх грошай на пэўны лік або пэўную розніцу ніхто не ставіў.

Што могуць зрабіць «Шахцёру» і «Белшыне»

Акрамя крымінальнай адказнасці вінаватых у подкупе ўдзельнікаў матчу павінна дагнаць пакаранне АБФФ. У адпаведнасці з дзейным Дысцыплінарным кодэксам на фізічных асоб могуць накласці штраф ад 100 да 500 базавых велічынь (ад 3700 да 18500 рублёў), дыскваліфікацыю ад аднаго да пяці гадоў і/або абвесціць вінаватага персонай нон-грата ў беларускім футболе.

Калі вінаватай будзе прызнаная юрыдычная асоба, то штраф акажацца фіксаваным - пяць тысяч базавых велічынь (185 тысяч рублёў). Акрамя гэтага клуб могуць пакараць зняццем не менш як 15 ачкоў, пазбавіць заваяваных узнагарод, выключыць з ліку ўдзельнікаў спаборніцтваў на бягучы сезон або перавесці каманду ў больш нізкі па рангу дывізіён.

Па інфармацыі «Трыбуны», у футбольных колах візіт сілавікоў у офіс «Шахцёра» не стаў нечаканай навіной - аб праблемах клуба, якія насоўваюцца, загаварылі пасля затрымання Гомзы. Таксама мяркуецца, што "жоўта-чорныя" атрымаюць ад АБФФ тэхнічную паразу за матч з "Белшынай", што не паўплывае на выніковае размеркаванне медалёў у 2022-м, а ачкі ўжо знімуць у чэмпіянаце-2023. Апошняе рашэнне практычна дакладна выключыць Салігорск з залатой гонкі і павялічыць шанцы на тытул у мінскага "Дынама" - клуба, які курыруе так званы міністр спорту Кавальчук.

Калі ж у Доме футбола захочуць пазбавіць «Шахцёр» чэмпіёнскага тытула (пра верагоднасць такога сцэнара паведамляе інсайдэр Уладзіслаў Татур), то клуб аўтаматычна не згуляе ў наступнай Лізе чэмпіёнаў. У такім выпадку прадстаўляць Беларусь у турніры давядзецца "Энергетыку-БДУ", а ў Лізе канферэнцый разам з БАТЭ згуляе мінскае "Дынама", у якога да гэтага не было 100-працэнтных шанцаў на еўракубкі. Тады ўжо пятай камандзе па выніках вышэйшай лігі-2022 - "Іслачы" - давядзецца чакаць вынікаў Кубка Беларусі.

Пад раздачу можа патрапіць і "Белшына". Мабыць, самым балючым для клуба будзе вялізны штраф. Бабруйчане зараз перажываюць не найлепшыя часы ў фінансавым плане. Каманда нават адмовілася ад удзелу ў турніры "Белазавец", дзе ўступны ўнёсак у мінулым годзе складаў усяго 1500 рублёў. Узнікаюць пытанні і па камплектацыі каманды на будучы чэмпіянат - на дадзены момант «Белшына» пакуль не аб'яўляла пра падпісанне навічкоў.

Abibok
колькі балаў трэба зняць, каб 100адсодкава выкрэсліць Шахту з медалёў?
Ответить
0

Другие посты пользователя

«Нёман» не аддаў «Дынама» найлепшага абаронцу ЧБ-2023 і ўтрымаў амаль усіх лідараў. Вось што ў Гродне са складам
22 января, 16:51
Они вернулись в чемпионат Беларуси, пока остальные из него стремятся выбраться. Приехали из Крыма, РФ, Казахстана и Боснии
21 января, 16:00
Какие молодые активы теряет «Минск» – продажа пока только одна, есть уход на понижение
19 января, 11:50
Героямі 2019-га на TUT.BY стаў 6 «А». Клас, простыя беларусы і Домрачава ратавалі юнага спартсмена – вось што стала з удзельнікамі гісторыі
18 января, 15:46
Новы клуб Хацкевіча можа адысці яго экс-агенту – для кента Мілеўскага ён за «рускі свет», для іншых «манапаліст» і нават «паразіт»
18 января, 11:00
Адна з найлепшых футбалістак Беларусі падпісала кантракт з клубам Неймара – так, у Саудаўскай Аравіі ёсць жаночы футбол
18 января, 06:39
Бядовы «Мінск» пакінуў 2-метровы цэнтравы – ён жа «надзейны тыл» ката ў адстаўцы, які засядае ў АБФФ
17 января, 20:00
7 самых перспектыўных трэнераў-беларусаў да 40: адзін без працы, другі ў Расіі, трое – з «Іслачы»
11 января, 17:10
У пары з Сасновіч гуляе алімпійская чэмпіёнка з Чэхіі – яна тлумачыла, чаму белтэніс не падтрымлівае Украіну падчас вайны
10 января, 15:51
Складаныя стасункі ўкраінцаў з Беларуссю: антываенны Наёк ездзіць (жыве?), купіўшы кватэры, вярнуўся паранены ў Марыупалі
10 января, 12:16
Аматар чытаць і той, хто не атрымаў дыплом праз вайну ва Украіне: хто дапаможа Крывушэнку ў перабудове БАТЭ
8 января, 17:08
Похоже, Цой помешал минскому «Динамо» сохранить одного из лучших игроков сезона-2023. Вот почему бразилец выбрал Россию
8 января, 14:17
Фанат Лукашэнкі без канечнасцяў запусціў акцыю пра «будучыню ў руках» – пра рукі Талай наогул кажа вельмі шмат
8 января, 07:17
Соболенко провалила финал в Брисбене: получила «баранку», благодарила свою команду за плохую работу
7 января, 13:36
Як спартовец патрапіў у «АМАП» і душыў пратэсты-2020: верыў камандзірам, даваў ілжывыя паказанні, удома прасілі пацярпець
5 января, 15:00
Біў суперніка нагой, моцны – 1 сезон з 13, бараніў бацьку і падпісаўся з ім за дыктатуру. Якой была кар'ера Вяргейчыка-сына
4 января, 15:04
Альшэўскі ў БАТЭ адразу вырваў бронзу – але потым былі найгоршы сезон у гісторыі, «цёркі» з гульцамі і боль у Еўропе (хоць і за мільён)
3 января, 21:01
Как Латушко хочет освободить политзаключенных через спорт и вообще реально ли это?
3 января, 12:00
Хто стаў галоўным «Шахцёра» ў 30: трэніраваў юных Лісаковічаў, трапіў за краты ў Бельгіі, узяў бронзу Д2
3 января, 07:00
Скаўтам «Дынама» стаў экс-хакеіст, які пасля ўдару галавой аб борт апынуўся ў вазку. Яго прадставіў Баскаў
2 января, 07:08
Все посты