Tribuna/Футбол/Блоги/Хумельс – легенда Дортмунда: фаны даравалі пераход у «Баварыю», перажывае другую маладосць

Хумельс – легенда Дортмунда: фаны даравалі пераход у «Баварыю», перажывае другую маладосць

Але, здаецца, фінал ЛЧ – яго апошні матч за «Барусію».

Фінал Лігі чэмпіёнаў 1 чэрвеня стане апошнім матчам у якасці гульцоў дортмундскай «Барусіі» для Марыюса Вольфа, Матэу Марэя і, самае важнае, Марка Ройса. З футбалістамі ўжо развіталіся і заўзятары, і клуб, які арганізаваў ім прыгожую цырымонію напярэдадні іх апошняга матча на родным «Вестфаленштадыёне».

Зрэшты, гэта, магчыма, не апошняе кранальнае развітанне для дортмундскіх фанатаў, бо яшчэ адзін легендарны гулец «чорна-жоўтых», Матс Хумельс, таксама можа пакінуць «Барусію» летам.

Хумельс правёў за «Дортмунд» 500+ матчаў, а заўзятары ўжо даравалі яму пераход у «Баварыю»

Цягам гадоў дортмундскія фанаты ўзнагародзілі нямала былых гульцоў «Барусіі» статусам клубных легенд, але два футбалісты з бягучага складу ўжо даўно забраніравалі сабе месцы ў топе гэтага спісу. Гаворка, вядома ж, пра Марка Ройса і Матса Хумельса – выбітных для «Дортмунда» людзей, з якімі звязваюць усе поспехі каманды як у 2010-х, так і цяпер.

Зрэшты, іх кар'еры не заўсёды рухаліся паралельна. Хумельс прыйшоў у «Барусію» на некалькі гадоў раней (спачатку – нават на правах арэнды з «Баварыі») і выйграў з камандай два чэмпіёнствы запар. Якраз пасля залатога дубля ў 2012-м прыйшоў Ройс, і пачалася іх агульная гісторыя.

На індывідуальным узроўні Марка – безумоўна, адзін з найлепшых гульцоў у гісторыі клуба, але ў свае найлепшыя гады ён увесь час пакутаваў ад сур'ёзных траўм і прапусціў вельмі шмат матчаў. На працягу яго кар'еры ім цікавіўся шэраг еўрапейскіх топ-клубаў, але ўсім ім Ройс адмаўляў, бо хацеў застацца дома.

У пачатку 2010-х Хумельс абсалютна дакладна быў адным з найлепшых цэнтральных абаронцаў свету і, несумненна, таксама атрымліваў больш выгадныя фінансавыя прапановы ад футбольных гігантаў. Некаторым з іх ён адмаўляў, але ў 2016-м не змог сказаць «не» сваёй былой «Баварыі», у структуры якой пачаў гуляць яшчэ ў 7 гадоў. У «Мюнхен» ужо пераязджалі Гёцэ і Левандоўскі, але трансфер Хумельса па-сапраўднаму разбіў сэрцы ўсім дортмундскім фанатам.

За 3 сезоны на поўдні Германіі Матс выйграў 7 трафеяў і… вырашыў вярнуцца ў «Барусію».

Спачатку заўзятары скептычна ставіліся да вяртання Хумельса. Але той вярнуў павагу фанатаў сваім футболам. Пасля сыходу Юргена Клопа абарона дортмундскай «Барусіі» пастаянна была самым уразлівым звяном каманды, але менавіта Хумельс заўсёды рабіў яе лепшай.

На сёння на рахунку Матса – 507 матчаў за «Дортмунд». Ён бы лёгка ўстанавiў новы клубны рэкорд, калі б не перайшоў у «Баварыю», аднак 572 паядынкі на рахунку Міхаэля Цорка цяпер выглядаюць недасяжнымі.

У гэтым сезоне Хумельс перажывае другую маладосць і дэманструе фантастычны футбол – але Нагельсман не ўзяў яго на Еўра

Пасля прызначэння Эдзіна Тэрзіча на пасаду галоўнага трэнера каманды стала здавацца, што найлепшыя часы Хумельса ўжо ў мінулым. Летам 2022-га «Барусія» падпісала Нікласа Зюле і Ніка Шлотэрбека, якія лічыліся будучыняй цэнтра абароны «Дортмунда» на вельмі шмат гадоў. Хумельс, як заўсёды, часта гуляў у аснове, але Тэрзіч неаднаразова альбо выпускаў яго на заключныя хвіліны, альбо ўвогуле трымаў усе 90 хвілін на лаўцы запасных.

Сезон 2023/24, праўда, стаў пераломным у гэтай тэндэнцыі. У пачатку сезона Матс быў асноўным, пасля Тэрзіч вельмі непрыемна засадзіў яго «на банку» (Хумельс адкрыта крытыкаваў некаторыя рашэнні трэнера і разважаў пра магчымы сыход), але ў канцы кампаніі 35-гадовы цэнтрбек вярнуўся ў аснову і амаль кожны матч гуляў на ўзроўні свайго прайм-тайму.

Свае найлепшыя перформансы Матс выдаваў якраз у «вялікіх» матчах.

Памятаеце яго шалёны сэйв у матчы з «Баварыяй»?

А асіст на Юліяна Бранта ў матчы з «Атлетыка»?

Дарэчы, такія перадачы – фірмовы прыём Хумельса і прычына, чаму ў інстаграме ён падпісаны aussenrist15. У перакладзе з нямецкага Aussenrist – знешні бок ступні.

Ну і, нарэшце, нагадаем, што ў абодвух (!) матчах паўфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «ПСЖ» Матс стаў найлепшым футбалістам.

Такі футбол у выкананні ветэрана спарадзіў нямала размоў пра тое, што Юліян Нагельсман проста павінен запрасіць яго ў зборную Германіі на хатняе Еўра, але малады трэнер да іх не прыслухаўся – пакінуў Хумельса па-за заяўкай на турнір. Замест гэтага ў складзе Бундэстым ёсць цэнтральны абаронца франкфурцкага «Айнтрахта» Робін Кох.

Хумельс не развітваўся з фанатамі, але і да гэтага часу не працягнуў кантракт з клубам. Ёсць тэорыя, што ён пакіне Дортмунд

Пра спыненне супрацоўніцтва з Маркам Ройсам дортмундская «Барусія» абвясціла яшчэ да завяршэння сезона, але пакуль ніякай канкрэтнай інфармацыі, куды рухаюцца перамовы з Хумельсам, у якога таксама завяршаецца кантракт, няма.

Надзейныя нямецкія крыніцы паведамляюць, што канчатковае рашэнне з абодвух бакоў прымуць ужо пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў.

З аднаго боку, здаецца, што Хумельс усё ж застанецца, таму што як мінімум заслугоўвае такога ж развітання, як і Марка Ройс. З іншага – чаму бакі ўсё яшчэ не абвясцілі пра падаўжэнне пагаднення? Кажуць, Матс гатовы да развітання з «Барусіяй» – ён разглядае варыянты з пераходам у іншы клуб Бундэслігі або ў краіну непадалёк ад Германіі, каб быць побач з сынам, які жыве з яго былой жонкай у Мюнхене.

На развітанні з Ройсам на «Вестфаленштадыёне» Хумельс спакойна сядзеў каля варот і атрымліваў асалоду ад моманта.

Крыху пазней Марка і іншыя партнёры па камандзе адправілі Матса падзякаваць Жоўтай сцяне.

Усё ж такі развітанне?

Так, у «Рэала» таксама будзе некалькі футбалістаў, для якіх фінал ЛЧ стане іх апошнім матчам за мадрыдцаў, але калі ў «Барусіі» гэта будзе «Апошні танец» для двух галоўных легенд у клубнай гісторыі, то ў іх проста няма права на памылку.

Фота: Robert Michael/dpa, Mutsu Kawamori/AFLO, UEFA, Alexandre Simoes/Borussia Dortmund

Другие посты пользователя

Камера на рэферы, інтэрв'ю трэнераў у перапынку, празрыстасць ВАР на стадыёне – ФІФА тэстуе новыя фічы
15 июня, 01:20
1
Грандыёзны скандал у зборнай Польшчы: Левандоўскага пазбавілі капітанства – ён адмовіўся гуляць
10 июня, 03:54
2
«Чэлсі» збірае каманду з выхаванцаў «Сіці» – Дэлап ужо шосты такі на «Стэмфард Брыдж»
7 июня, 14:29
3
Самая вялікая перамога ў гісторыі, эфектны Дуэ, Энрыке паўтарыў Пепа – найцікавейшыя факты пра фінал ЛЧ
1 июня, 07:34
4
Жуль Кундэ з'явіўся на чырвонай дарожцы ў Канах – зорка «Барселоны» раздала стылю
23 мая, 13:40
2
«Барселона» выйграла Ла Лігу ў матчы, які спынялі – 13 чалавек пацярпелі ад наезду аўто каля стадыёна
16 мая, 02:40
3
Які спорт забараніў Талібан
14 мая, 02:50
2
Томас Мюлер развітаўся з фанатамі «Баварыі» анекдотам пра пахаванне бацькі. Смешна?
12 мая, 02:14
3
🙃 Раналду зноў усё прагуляў – прыгода ў «Аль-Насры» пакуль прынесла ўсяго адзін таварыскі кубак
2 мая, 01:50
Вардзі – апошняя зорка старой школы ў АПЛ: аднаўляўся гарэлкай, гуляў з электронным бранзалетам
25 апреля, 02:49
1
Фанаты «Легіі» Шкурына ў прамым сэнсе запалілі «Стэмфард Брыдж» – гэтае вар'яцтва трэба бачыць
18 апреля, 03:45
2
Ад слёз да ўсмешкі. Эмоцыі маленькага заўзятара «МЮ» – ідэальная ілюстрацыя шалёнага камбэка
18 апреля, 01:55
Мбапэ сфаліў настолькі груба, што чырвоную прызнаў нават «Рэал». Але, здаецца, прапусціць толькі 1 матч
15 апреля, 01:29
🤬 «Ты можаш быць або лайном, або ганарліўцам – але не ўсім адразу»: Анана разносяць за матч з «Ліёнам»
11 апреля, 09:19
У «ПСЖ» з'явіўся рэген Нэймара – адзін з апошніх гульцоў гэтага віду ў сучасным футболе
11 апреля, 01:19
«Рамантада? Так, мы можам»: гульцы «Рэала» вераць у камбэк пасля 0:3 – а вы?
9 апреля, 09:04
1
Рафінья быў у лютасці пасля матча «Барсы» з «Бетысам» – яго не змог суняць нават Флік
7 апреля, 14:00
2
🔥 Раналду можа згуляць на клубным ЧС – ёсць нават чуткі пра аб'яднанне з Месі
1 апреля, 02:09
Салах здаў праз Рамадан? Звычайна ўзорны вернік, але бывала, што ставіў пост на паўзу
28 марта, 13:09
☠️ «Хвіліна маўчання для Рафіньі, які памёр»: Аргенціна нават без Месі зноў прынізіла Бразілію
26 марта, 11:15
Все посты