Tribuna/Футбол/Блоги/Гульцы Еўра па пашпарце – топ наймаладзейшых і найстарэйшых, сярэдні ўзрост кожнай зборнай

Гульцы Еўра па пашпарце – топ наймаладзейшых і найстарэйшых, сярэдні ўзрост кожнай зборнай

Шалёная розніца ва ўзросце паміж Пепэ і Ямалем.

Усе еўрапейскія зборныя афіцыйна абвясцілі заяўку на Еўра-2024, які стартуе ў Германіі ўжо ў пятніцу.

Яшчэ адзін цікавы аспект гэтых спісаў – узрост футбалістаў.

10 наймаладзейшых

Самая маладая зорка турніру – вядома ж, Ламін Ямаль. У свае 16 гадоў, 10 месяцаў і 30 дзён (дакладны ўзрост футбаліста на дзень напісання тэксту) юны талент «Барселоны» ўжо нагуляў 7 матчаў за зборную Іспаніі, зрабіўшы 6 выніковых дзеянняў.

Толькі ўдумайцеся – у студзені 2022-га ён дэбютаваў за зборную Іспаніі U-15, а ў верасні 2023-га – за асноўную. Сапраўдны феномен!

Варта адзначыць і Уорэна Заіра-Эмеры, які знайшоў спосаб прабіцца ў адну з самых магутных паўабарон у еўрапейскім футболе ўсяго у 18 гадоў.

Больш за ўсё прадстаўнікоў са спісу самых маладых гульцоў Еўра мае Турцыя – і ўсе яны будуць важнымі футбалістамі для каманды Вінчэнца Мантэлы.

10 найстарэйшых

Найстарэйшы футбаліст Еўра – нестарэючы Пепэ. У лютым гэтага года яму споўніўся 41, што не перашкодзіла правесці яшчэ адзін сезон у якасці капітана і асноўнага цэнтральнага абаронцы «Порту». Пепе старэйшы за Ямаля на 8903 дня.

Нямала ўвагі прыкавана і да яго суайчынніка і найстарэйшага футбаліста атакі на Еўра Крышціяну Раналду. Легендарнага партугальца ўжо не раз спрабавалі спісаць з рахункаў праз узрост, а ён заўсёды адказвае выніковасцю і відовішчнай гульнёй.

У апошнім таварыскім матчы зборнай напярэдадні турніру Крышціяну адзначыўся дублем у вароты Ірландыі (першы гол нібы вяртае ўсіх заўзятараў у яго праймавыя часы ў «Рэале»). У цэлым Раналду вызначыўся ўжо 22 разы ў 2024-м – і што, што яму 39?

Нароўні з партугальцамі вопытам паспрабуе ўзяць Славакія. І Петэр Пекарык, і Юрай Куцка, якім на дваіх 74, верагодна, будуць гуляць у стартавым складзе.

Сярэдні ўзрост зборных – удзельніц Еўра

Чэхія вязе ў Германію самы малады склад на турніры, у той час як у матчы-адкрыцці чэмпіянату Еўропы будуць гуляць дзве найстарэйшыя каманды па сярэднім узросце – гаспадары немцы (28,2 гадоў) і шатландцы (28,3).

Фота: UEFA

Другие посты пользователя

Белінгем ужо зразумеў праблему галактыкас «Рэала» – «напхаў» Вінi, Мбапэ і Радрыга ў перапынку
20 августа, 10:07
😱 Два трансгендэры будуць баксаваць з жанчынамі на Алімпіядзе – гэта абурыла атлетаў і фанаў у сацсетках
30 июля, 15:39
1
Скачкі ў ваду – самы смешны від спорту на Алімпійскіх гульнях. Зараз пакажам чаму
30 июля, 08:04
10 найлепшых дамашніх формаў сезона 2024/25
29 июля, 06:43
9 простых фактаў, якія пацвярджаюць абсалютнае дамінаванне Іспаніі на Еўра
15 июля, 13:56
Зборная 1/4 Еўра: бліскучы Ольма, 41-гадовы Пепэ і швейцарскі форвард
7 июля, 14:38
Гісторыя дня: Румынія пакінула Еўра з пачуццём уласнай годнасці – гэта бачна і на прыкладзе распранальні
4 июля, 16:34
Познія галы – новая фішка Белінгема: ужо шосты за сезон – адзін, магчыма, выратаваў жыццё Мілеўскаму
1 июля, 17:37
5 гульцоў, якія сталі адкрыццямі групавога этапу Еўра-2024
28 июня, 11:02
Забітцэр вывеў Аўстрыю ў плэй-оф еўра з першага месца. Яго нявеста – ураджэнка Херсона
26 июня, 04:51
Ох, жудасны момант у матчы Венгрыі і Шатландыі – форвард Варга страціў прытомнасць, ратавалі прама на полі, але, здаецца, усё ок
24 июня, 03:57
Гісторыя дня: Раналду стаў рэкардсменам еўра па асістах. Цяпер ЧЕ – афіцыйна яго турнір
23 июня, 19:37
Гульцы Еўра па пашпарце – топ наймаладзейшых і найстарэйшых, сярэдні ўзрост кожнай зборнай
13 июня, 06:13
17 цікавых летніх трансфераў, якія ўжо адбыліся
9 июня, 14:23
Каб падпісаць Ройса, «Гэлаксі» трэба заплаціць $350 тысяч іншаму клубу МЛС. Што?!
7 июня, 10:48
Карвахаль – адзін з герояў перамогі: у шосты раз (!) выйшаў у аснове на фінал ЛЧ, паклаў шосты мяч у сезоне
2 июня, 09:52
Лiчба дня: колькі часу на полі спатрэбілася Куртуа, каб выйграць два трафея ў сезоне
2 июня, 07:31
🏆 Грэцыя ўзяла дэбютны Еўракубак! «Алімпіякос» адолеў «Фіярэнціну» ў фінале ЛК – з голам на 116-й хвіліне
30 мая, 02:55
Гэты сезон «Рэала» – недаацэнены: каманда Анчалоці бліскуча пераадольвае крызісы
29 мая, 08:22
Сын Анчалоці праваліў кар'еру гульца, але ўжо гатовы стаць топ-трэнерам
28 мая, 04:25
Все посты