Tribuna/Футбол/Блоги/У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб

У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб

Не ўдалося захаваць усё ў сакрэце.

Автор — Pam-pam

Галоўная суперзорка зборнай Францыі Кіліян Мбапэ не ўдзельнічаў у нядаўнім паядынку супраць Ізраіля ў рамках Лігі нацый. На вынік яго адсутнасць асабліва не паўплывала – «Ле Бле» атрымалі ўпэўненую перамогу 4:1.

Замест матча гульца «Рэала» можна было пабачыць у Стакгольме, дзе ён разам з сябрамі наведаўся спачатку ў рэстаран Chez Jolie, а потым у начны клуб V, куды завітаў разам з экс-партнёрам па «ПСЖ» Нордзі Мукіеле.

Увогуле Кіліян рабіў усё, каб гэты візыт у Швецыю застаўся засакрэчаным, але яму гэта не ўдалося. Вось кадры, як Мбапэ прыляцеў у Скандынавію.

Начны клуб, які размешчаны ў сталіцы Швецыі, славіцца тым, што ў ім часта адпачываюць зоркі і VIP-персоны рознага роду. Умяшчальнасць ўстановы невялікая: яно разлічана прыкладна на 250 гасцей, што дазваляе лепш кантраляваць паводзіны наведвальнікаў. Спісы гасцей складваюцца загадзя.

Акрамя таго, у клубе «V» катэгарычна забаронена карыстацца смартфонамі. Гэта правіла працавала і падчас візітаў Мбапэ і кампаніі. Усіх гасцей папрасілі пакласці тэлефоны ў спецыяльныя канверты.

Як паведамляюць шведскія СМІ, Кіліян Мбапэ правёў у гэтым начным клубе дзве ночы запар.

Французскія заўзятары былі незадаволеныя паводзінамі Мбапе і падазраюць яго ў тым, што ён можа наўмысна сімуляваць траўму, каб не гуляць за нацыянальную каманду.

«Многае ў сітуацыі з Кіліянам кажа само за сябе. Я кажу гэта не для таго, каб апраўдаць Кіліяна, а для таго, каб мы глядзелі на сітуацыю больш шырока. Трэба памятаць, што інтарэсы клубаў і інтарэсы зборных у нейкі момант непазбежна разыходзяцца. І я кажу не толькі пра зборную Францыю, таму што гэта адносіцца і да іншых нацыянальных каманд. Мы таксама не павінны забываць, што працадаўцам з'яўляецца клуб, а не федэрацыя, і так было заўсёды», – пракаментаваў сітуацыю галоўны трэнер зборнай Францыі Дзідзье Дэшам.

«Рэал» таксама адрэагаваў на сітуацыю:

«Паездка Кіліяна Мбапэ ў Швецыю падчас міжнароднага перапынку была ўхваленая мадрыдскім «Рэалам». Ніякіх праблем няма», – напісаў журналіст Санці Аўна.

Другие посты пользователя

У чэмпiёнкi Еўрагульняў насычанае жыццё: вандруе з мужам-дальнабоем, моцна схуднела, у Расii ўзяла гарантаваны медаль
26 октября, 12:30
Беларуска з драфта НБА вярнулася ў Ізраіль – гуляе за каманду з горада за 40 км ад Сектара Газа
15 октября, 06:00
Прадзед Грэцкi быў беларускiм «салдатам з сялян» – а вось што яшчэ вядома пра каранi легенды хакея
13 октября, 18:00
Лукашыстка, якая казала пра абсурднасць санкцый у спорце, сустрэлася з босам МАК Бахам (умее прарвацца туды, дзе яе не хочуць бачыць)
13 октября, 12:00
Вясной гнаў Ганчарэнку «адпачыць», цяпер заве найлепшым – так кiдае фiналiста ЛЧ, якi неяк абрабіўся праз беларуса
13 октября, 08:23
У Францыі адбыўся гучны скандал з-за паходу Мбапэ ў начны клуб. За гульца уступіўся трэнер зборнай і клуб
12 октября, 22:11
Румынскія і албанскія рабочыя пабіліся на будоўлі «Камп Ноу» – усіх удзельнікаў бойкі звольнілі
12 октября, 21:57
Зборная Аргенціны згуляла на залiтым поле – мем пра гэта запосцiў нават футбалiст каманды
12 октября, 15:26
У Неапалі зноў абрабавалі гульца «Напалі» – ужо трэці выпадак за месяц
11 октября, 14:50
Два клубы Ла Лігі згулялі ў Кубку агурка – абодва атрымалі трафеі ўнікальнай формы
11 октября, 14:44
У «Барусіі» Дортмунд дзейнічае цікавая сістэма штрафаў – гулец можа заплаціць за адмову даць аўтограф фанату
10 октября, 17:46
А што там спектакль Сныцінай пра сябе і Беларусь? Вось што кажуць крытыкі і гледачы ў ЗША
6 октября, 06:00
Дамінаванню экс-«драконаў» прыйшоў канец? Мінчане не ўразілі з Віцебскам, а зараз прайгралі Магілёву
5 октября, 20:52
1
Праект з беларускімі каранямі правёў дзень на гоначнай трасе пад наглядам былога гоншчыка Формулы-1. Паганялі на топавых «карах»
5 октября, 14:37
«Мае вочы перасталі кроватачыць». Што ў Шатландыі думаюць пра тое, як «Хартс» адолеў мінскае «Дынама»
5 октября, 14:00
Новый размер ворот, игра 10 на 10, баллы за результативность – как звезды футбола предлагают изменить правила
5 октября, 13:36
Жонка Верацілы паскардзілася, што ёй не хапае аднаго брэнду ў Мінску. Яшчэ пару гадоў таму ён прысутічаў на беларускім рынку
5 октября, 13:35
Ібрагімавіч павіншаваў сябе з днём нараджэння эксклюзіўнай Ferrari – такіх у свеце менш за 600 штук
5 октября, 13:22
Клубны ЧС пакуль арганізацыйна правальваецца – няма транслятараў і спонсараў, блытаніна з трансферамі
5 октября, 13:11
Куды ўжо сваталi Ганчарэнку: у Расіі адны абвяргалi іншых, была чутка пра Еўропу
5 октября, 05:00
Все посты