Tribuna/Футбол/Блоги/Жодзінска-барысаўская туса на яхце ў Дубаі, «мядовы месяц» са сланамі на Балі – дзе і як адпачывае беларускі футбол

Жодзінска-барысаўская туса на яхце ў Дубаі, «мядовы месяц» са сланамі на Балі – дзе і як адпачывае беларускі футбол

Гутар на футболе ў Рыме, а Баркоўскі наведаў Парыж.

Автор — Alex Zagorski

Футбольны сезон у Беларусі скончыўся амаль для ўсіх каманд. Выключэнне – мінскае «Дынама», якое 19 снежня згуляе, хутчэй за ўсё, апошні матч на групавым этапе Лігі канферэнцый.

Да таго ж скончыліся ці сышлі на паўзу і замежныя чэмпіянаты, дзе гуляюць легіянеры-беларусы. Таму адпачываць ім нішто не перашкаджае. Паглядзелі, у якіх краінах і як яны гэта робяць.

Як і ў мінулым годзе, у вакацыйным топе беларускіх гульцоў – Бліжні Усход і Азія.

У Дубаі разам з жонкай адпачывае Яўген Шыкаўка – форвард польскай «Кароны» і зборнай Беларусі.

Другі год запар у сталіцы ААЭ тусяць футбалісты «Тарпеда-БелАЗ». Зноў-такі на яхце, але іншым складам – Даніла Нячаеў, Максім Мякіш, Вадзім Пабудзей, Ілля Васілевіч і Цімафей Шаркоўскі. Да іх кампаніі далучыліся гульцы БАТЭ Віктар Сотнікаў і Аляксандр Мартынаў, а яшчэ былы расійскі «белазавец» Кірыл Глушчанкоў, які цяпер боўтаецца з «Ніжнім Ноўгарадам» Віктара Ганчарэнкі паблізу ад зоны вылету РПЛ.

У азіяцкім Тайландзе сабралася іншая беларуская кампанія – Ягор Філіпенка, Валерый Бачароў, Арцём і Мікіта Гурэнкі. Яны адпачываюць на Пхукеце, дзе на днях зладзіў дэбош бос каманды з Д3 Беларусі – для яго вакацыя можа скончыцца турмой.

Бачароў вельмі пранікнуўся тамтэйшым вайбам.

На тым жа востраве знаходзіцца найлепшы абаронца вышэйшай лігі-2024 Сяргей Карповіч – песціць жонку мясцовымі гастранамічнымі вынаходствамі і рамантыкай.

На матэрыковай частцы Тайланда адпачываюць Уладзіслаў Малькевіч і яго жонка Карына. Пара завітала да сланят.

На інданэзійскім востраве Балі праводзяць «мядовы месяц» Аляксей Бутарэвіч і яго новаспечаная жонка – Алёна. Маладзёны адгулялі вяселле 7 снежня, а на днях каталіся на слане.

Яўген Бярозкін і Мікалай Золатаў выправіліся сем’ямі на Мальдзівы.

Ёсць сярод беларускіх футбалістаў і тыя, хто праводзіць вакацыі ў Еўропе.

Найлепшы форвард і самы карысны гулец чэмпіянату Беларусі-2024 Герман Баркоўскі наведаў Парыж: паглядзеў з сябрукамі на Эйфелеву вежу і Сабор Парыжскай Маці Божай, які нядаўна адкрыўся пасля рэстаўрацыі ад пажару ў 2019 годзе.

Брамнік «Мінска» Аляксандр Гутар з сям’ёй адпачывае ў Рыме. Апроч іншага Гутары завіталі на футбол – глядзелі за матчам «Ромы» супраць «Брагі» ў Лізе Еўропы (3:0).

Галкіпер не першы раз у адпачынку вядзе сям’ю на футбол: у снежні 2023-га быў «Баер» з Бундэслігі.

Ды і для жонкі брамніка «Мінска», Марыны Някрасавай, Італія – не чужая краіна.

А вось галкіпер «Нёмана» Максім Бялоў, які ў першым паўнавартасным для сябе сезоне правёў 18 «сухіх» гульняў у вышэйшай лізе, пакуль што адпачывае ў роднай Лідзе. Там ён наведаў музей «Лідскага піва», адкуль выдаў такі кантэнт.

Другие посты пользователя

Скрыпчанка сарваўся пасля таго, як падвялі гульцы, якіх ён бараніў перад клубнымі босамі і хамаватым агентам з Расіі
Сегодня, 15:29
1
Баскетбольны Протас, футбольны Леўшуноў і шахматны Марозаў – дзе і як адпачываюць беларускія хакеісты і футбалісты
Вчера, 16:54
1
Пуцініст Валуеў зноўку выдаў крынж у Беларусі – гэтым разам прыйшоў на футбол у майцы ў падтрымку вайны
21 июня, 20:50
1
Вайна Ірана і Ізраіля нечакана ляснула па беларускім баскетболе – скасавала ўнікальную падзею, якой чакалі два гады
18 июня, 12:00
1
«Легія» Шкурына ўзяла трэнера, які звычайна сыходзіць праз тры месяцы – не так даўно ён перамог Беларусь і даў сенсацыю на Еўра
18 июня, 06:00
3
Сябрук Баскава пасля ганьбы ў Салігорску будзе ўздымаць моладзевы хакей. Там яму спатрэбяцца моцныя нервы, а іх няма
15 июня, 13:00
1
Тусоўка з камандай замест жонкi – кашчунства, а сезон без чэмпіёнства для гегемона ЧБ – не дрэнны: так кажа «элітны абцас» з белспорту
15 июня, 06:00
1
Другі заход Лапцева ў «Дынама» Брэст ужо цягне на правал: мала гуляе, не забівае і не аддае – хаця момантаў хапала
14 июня, 19:00
2
I без Драгуна ў структуры мiнскага «Дынама» шмат былых гульцоў (цi хаця б дублёраў) – кiруюць, трэнуюць, шукаюць
14 июня, 06:00
3
Малафееў даўно фанацее ад Лукашэнкі (і зразумела чаму), а яго не пазвалі адкрываць стадыён. Можа, каб не скардзіўся?
12 июня, 06:17
3
Да Алькараса быў яшчэ адзін шалёны камбэк з 0:2 у фінале «Ралан Гарос»: пасыпаўся ўкраінец, які здраджваў беларусцы
11 июня, 09:30
4
Адкрываць новы стадыён у Мінску прыедзе «кітайскі Ямаль». Арэну актыўна рыхтуюць, але беларусы яе ўжо юзаюць
6 июня, 06:42
1
«Нёман» згенераваў і выклаў гіфку, як цалуюцца памочнікі Кавалевіча. Але яны, здаецца, не па гэтай справе
5 июня, 15:00
1
Яшчэ адзін «Белаз» у белспорце: замест адпраўкі па бульбу знёс адэпта «рускага свету», але і сам выглядае такім жа
5 июня, 06:00
1
Галоўны трэнер «Віцебска» звінаваціў калегу з «Юнацтва» ў подласці. Не агучыў імя, але лёгка зразумець каго
2 июня, 08:30
3
«Мне вельмі падабаецца жыць». Шукаюць жонку экс-гульца зборнай Беларусі па хакеі – і пішуць трывожнае
29 мая, 15:11
2
Весялуха беларусаў у стыках РПЛ: шчаслівы Ганчарэнка, пацярпелая буца Малькевіча, уцёкі экс-трэнер «Шахцёра»
29 мая, 13:14
2
Аказваецца, у Беларусі ўсё яшчэ існуе каманда «зорак культуры» – і едзе на «ЧС» у Расію з Галыгіным, Булыгам і братамі Глебамі
28 мая, 06:12
3
Калабарацыя, якой вы не чакалі: Шкурын і Драгун з'явіліся ў адным відэа
26 мая, 13:09
1
Беларус атрымаў кантракт у МЛС: гуляе ў брата легенды «Рэала», але гэта не вельмі добрая навіна
26 мая, 12:00
1
Все посты