Tribuna/Футбол/Блоги/Што расказваюць беларускія футбалісты пра сваё жыццё ў Партугаліі: лозунгі СССР, танцы з сябрам ды жартачкі

Што расказваюць беларускія футбалісты пра сваё жыццё ў Партугаліі: лозунгі СССР, танцы з сябрам ды жартачкі

Пра спорт таксама ёсць.

Автор — Alex Zagorski
8 марта, 06:01

Мы ў апошнія гады абвыклі, што калі спартсмен актыўна вядзе сацсетку, то гэта напэўна Instagram. Аднак ёсць і тыя, хто развівае свае каналы ў месенджары Telegram. Чаго толькі вартыя «кружочкі» ад экс-варатара зборнай Беларусі Генадзя Туміловіча.

Даволі цікавыя каналы знаходзяцца ў экс-гульцоў мінскага «Дынама», якія цяпер выступаюць у Д2 Партугаліі: Уладзіслаў Марозаў – за «Пасуш», а Трафім Мельнічэнка – за «Порту Б». На першага падпісаныя 172 чалавекі, за жыццём другога назіраюць 275. А вось што публікуюць футбалісты.

Марозаў завёў канал у жніўні мінулага года. Спачатку паказваў трэнаванні, мясцовую ежу, тое, як бавіць час. Атрымліваўся гэткі лайфстайл-блог пра паўсядзённае жыццё.

Апошнім часам, здаецца, Марозаў арыентуецца на расіяніна Мікалая Васіленку – ён разбагацеў на каламутным алкагольным бізнесе ў пачатку 2000-х, а цяпер займаецца нерухомасцю і блогерствам. У сацсетках, як можа, транслюе пазітыў – а яго пастаянны заклік «Усміхайцеся, сябры» стаў мемам. Цяпер Марозаў часцяком зычыць сваім падпісчыкам добрага дня і больш усміхацца.

Зрэшты, і мем-відэа з Васіленкам на канале Марозава прысутнічаюць.

Часам футбаліст дэманструе свае хобі. Вось так ён грае на гітары і спявае «Пачак цыгарэт» Віктара Цоя.

Добра атрымліваецца ў Марозава адпраўляць мячы ў баскетбольны кошык.

Паказвае футбаліст і трэніроўкі, і аднаўленне.

Сваіх падпісчыкаў Марозаў таксама спрабуе матываваць на спорт – прычым з дапамогай савецкага стылю лозунгаў.

Распавядаў Марозаў і пра любоў да Крышціяну Раналду.

– Цяпер еду ў машыне, слухаю радыё, і проста на кожнай станцыі віншуюць Раналду з днём нараджэння! Тут ён абраз, ён увогуле найлепшы – для мяне таксама. Без крыўд, але для мяне ён лепшы за Месі. Зараз напішу Крышціяну ў Instagram, таксама павіншую. Думаю, ён чакае. А то столькі зранку зрабіў, а яго не павіншаваў! – усміхаўся беларускі футбаліст.

Хапае ў Марозава і гумару з забаўкамі. На новы год праз сугучнасць прозвішча спартсмен прыкідваўся Дзедам Марозам.

Можа пажангляваць мандарынамі ў краме.

Паказаць афішу мюзікла з назвай «Pênis» (з партугальскай тое ж самае, што і ў беларускай) ці пажартаваць са сваёй дзяўчыны Аліны.

Праўда, час ад часу Марозаў закідвае канал – не было публікацый з верасня па лістапад, апошняя зробленая 8 лютага. Але ж актыўнасць у сацсетках вымагае свабоднага часу, якога прафесійнаму спартсмену можа бракаваць падчас сезона.

Што тычыцца Мельнічэнкі, то ён мае канал напалам з сябрам па мінскаму «Дынама» Мікітам Дземчанкам. Хлопцы завялі канал за некалькі месяцаў да Марозава – у красавіку мінулага года. Асноўны від кантэнту – «чэкін» ў люстэрках гатэляў, дзе спынялася «Дынама» падчас выяздных матчаў.

Гумар і сяброўскі тролінг таксама прысутнічаюць. То адзін другога карытам назаве, то пастухом за нулявую выніковасць. 5 верасня, калі Мельнічэнка стаў самым маладым дэбютантам у гісторыі зборнай Беларусі, ён выклаў фота, дзе абдымаў пустату – Дземчанка дэбютаваў за зборную толькі праз два месяцы.

Увогуле сяброўства хлопцаў даволі шчыльнае, нават на студзеньскім адпачынку ў Дубаі, адкуль Мельнічэнку давялося тэрмінова ехаць на медагляд перад трансферам у «Порту», яны былі разам. А вось так пранікнёна ўжо экс-партнёры танцавалі адзін з адным.

Як і ў Telegram-канале Марозава, можна падзівіцца на спевы – вось як Мелнічэнка выконваў англамоўную Save your tears ад The Weeknd.

Апошні сумесны відэакружок Мельнічэнкі і Дземчанка быў 5 студзеня, пасля чаго канал сыйшоў на месяцовую паўзу. Вяртанне адбылося 12 лютага.

– Знаходзіцца адзін з адным не можам, але вырашылі, што будзем рабіць кружочкі, фоткі, проста асобна адзін ад аднаго. У большай ступені я, таму што трэба адцягваць сябе неяк, – напісаў Мельнічэнка.

У той жа дзень нападнік падзяліўся поспехамі ў кулінарыі: зрабіў пюрэ з катлетамі і ўспомніў іншае гатаванне. Адзначым, менавiта памёрлай бабулі прысвечана тату форварда ў выглядзе пацалунка на шыі.

Таксама футбаліст прадэманстраваў здольнасці ў партугальскай.

Увогуле ж кантэнту пасля ад'езда Мельнічэнкі ў Партугалію стала меней (што ў цэлым і не дзіва), але павіншаваць сябра з перамогай у Суперкубку нападнік не забыўся: «Дзёму з перамогай, а мне трэба больш працаваць над сабой».

А 22 лютага ў канале апублікавалі фота поўнага набору (нават з крэслам!) геймерскага абсталявання – судзячы па ўсім, набыў яго Мельнічэнка.

Неяк хлопцы казалі, што ім падабаецца гульня Counter Strike, і тут трэба быць асцярожным – праз яе напрыканцы студзеня ў скандал трапіў форвард з галоўнай каманды «Порту».

Другие посты пользователя

Неспартыўна, не ўсе рэжымнікі ўхвалілі – а гэты клуб пайшоў у Д2, дзе ўжо меў шмат болю: вось што з гэтага атрымліваецца
Сегодня, 06:00
Унікальная з'ява ў Д2 Беларусі: людзей на трыбунах быццам бы вобмаль – затое лічбы ў пратаколах ого-го якія!
Вчера, 14:00
2
Колькі ж адставак у белхакеі! Без працы засталіся ажно два сябручкі Баскава, але не праз іх засмуціўся Захараў
23 апреля, 06:31
Шаранговіч лічыць, што ў гэтым сезоне зрабіў крок назад – а ў апошнім матчы яшчэ і зламаў нагу (але спакойна можа хадзіць)
22 апреля, 15:00
4
У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка
21 апреля, 16:19
Верагодна, менавіта гэтая жанчына распавяла вашым бацькам пра фітнес, як і сотням тысяч іншых беларусаў. Вось што з ёй цяпер
21 апреля, 12:03
2
Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 апреля, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 апреля, 19:00
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа
17 апреля, 12:23
2
Д3 страціў Януша ды Рудзіка, у Гомельскай вобласці ўжо пачалі – і там родны мілы трэш, які мы так любім
16 апреля, 19:00
2
З будучай жонкай Талапіла сустракаўся, яшчэ калі яму было 15 – яна вучылася бізнесу і бачыла дэбют у НХЛ з трыбун
16 апреля, 14:30
2
Канцэрт прыхільніка вайны, захапленне ротам Пуціна – гэта Вербніца сям'і Глеба, калі расіяне забілі 34 чалавекі ў Сумах
14 апреля, 13:28
Кажуць, у «Дынама» ёсць больш таленавіты малады, чым Мельнічэнка: пры ім дрыблінг і добрыя стандарты, але здарылася непрыемнае
14 апреля, 12:00
Вяртанне «Маладзечна» ў эліту – пакуль поўны правал: толькі паразы, нуль галоў з гульні, затое як прапускаюць!
14 апреля, 06:04
У барацьбе зноў ЧЕ: украінец пазбавіў медаля рэжымнага падпісанта, чыя жонка выступіла лепш, а золата нечакана ўзяла тынэйджарка
13 апреля, 06:00
4
Зборная Беларусі выйшла на Еўра ад УЕФА, але дэ-факта каманду не чакаюць на турніры – удзел нават забаронены законам
12 апреля, 18:00
1
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»
11 апреля, 17:00
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў
8 апреля, 06:27
4
Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон
7 апреля, 06:35
1
Кавальчук вымагае прарэдзіць «вышку», каб паменшыла матчаў – але максімум тураў у Д1 за 30+ гадоў быў пры мінімуме клубаў
6 апреля, 12:00
Все посты