Tribuna/Футбол/Блоги/ЦСКА Лапавухава крыўдна страціў перамогу ў «вечным дэрбі»: прапусціў на 95-й і 103-й хвілінах

ЦСКА Лапавухава крыўдна страціў перамогу ў «вечным дэрбі»: прапусціў на 95-й і 103-й хвілінах

Вар’яцкая развязка ў Балгарыі

Автор — Mojše Kulbak

2 сакавіка ў рамках 23-тура Першай лігі (Д1) Балгарыі сафійскі ЦСКА гуляў супраць «Леўскі» таксама з Сафіі. Матч скончыўся з лікам 2:2 – усё перавярнула канцоўка. Прынцыповая сустрэча двух клубаў (у Балгарыі яе называюць «вечным дэрбі») з Сафіі складалася на карысць ЦСКА – каманда Фёдара Лапавухава, які не гуляў праз траўму, да апошняга перамагала з лікам 2:0.

Аднак на пятай хвіліне дададзенага часу «Леўскі» забіў першы мяч. Пасля непаразумення ў абароне ЦСКА мяч апынуўся ў нагах Іліяна Стэфанава, які прабіў з вострага вугла па дыяганалі – 2:1.

На 98-й хвіліне Марселіна Карэаза ўпаў у штрафной, але пенальці не быў прызначаны. Праз некалькі секунд адбылася бойка, у выніку якой Джэймс Это'О і Фабіа Ліма атрымалі чырвоныя карткі.

На 13-й хвіліне дададзенага часу «Леўскі» забіў яшчэ адзін мяч. Пасля навеса са штрафнога ў выкананні брамніка, Іліян Стэфанаў знайшоў Алдаіра, які здалёк прабіў у правы ніжні вугал - 2:2

Вось гэта эмоцыі!

Другие посты пользователя

Лапавухаў прапусціў з цэнтра поля і ў Балгарыі – тое самае з ім было ў мінскім «Дынама»
19 мая, 09:29
Шпілеўскі не захацеў быць другім экс-коўчам Брэста ў Маскве – цяпер, кажуць, за трэнера змагаюцца канкурэнты па адной лізе
17 мая, 18:00
3
Ад лакальнага праекта да міжнароднага digital-медыя: як Tribuna будуе будучыню спартыўных медыя
16 мая, 11:03
Глебы адзначылі 9 траўня: «цікавы парад», дзе славілі бягучую вайну, бульба ўкраінскіх дзяцей, «абмундзіраванне» ў чырвона-зялёным
9 мая, 19:09
2
Французская каманда беларускага коўча «прапусціла» прывідны гол – мяч дакладна не трапіў у сетку
9 апреля, 10:36
ЦСКА Лапавухава крыўдна страціў перамогу ў «вечным дэрбі»: прапусціў на 95-й і 103-й хвілінах
2 марта, 20:25
Аматараў дранікаў у камандзе Сабаленкі ўсё больш
2 февраля, 23:29
Сваёй паразай у фінале Australian Open Сабаленка засмуціла зорнага фаната
25 января, 23:16
Падстрэлаў бадзёра пачаў у Албаніі: забіў праз пару гадзін па трансферы, гол у чэмпіянаце таксама чакалі нядоўга
20 января, 15:52
Амерыканскіх баскетбалістаў павезлі ў Бабруйск, каб падзяліцца з імі «тонкасцямі стварэння зефірных шэдэўраў» (і не толькі)
23 декабря, 14:07
Аднаклубнік Протаса зрабіў нерэальны сэйв – беларус быў уражаны
21 декабря, 23:51
Спявачка Ляўчук паказала баскетбольныя падарункі для маленькага сына ад Сныцінай
18 декабря, 15:40
Сядзько з мінскага «Дынама» брудна сфаліў на роўным месцы і ледзь не справакаваў бойку
4 декабря, 17:37
Праз 12 гадоў чакання нямецкія фанаты Гутара нарэшце атрымаюць лісты ў адказ
29 ноября, 14:59
Гармата з першай лігі. Як жа прыклаўся гулец АБФФ U-17
23 ноября, 20:39
Кудравец наведаў у лякарні гульца «Амкала», якога зламаў – прыехаў з вялікім кошыкам садавіны, пагадзіўся вазіць пацярпелага на калясцы
20 ноября, 14:14
У ЧБ забілі (амаль) простым ударам з вуглавога – такое здараецца вельмі рэдка
2 ноября, 17:26
«Дэдпул і Расамаха» – самы футбольны супергеройскі фільм гэтага года
30 июля, 12:31
1
Украінскі журналіст выпусціў круты дабрачынны мерч. На прынт патрапіў беларускі ваяр
8 июня, 20:55
Імпрэза на стадыёне, 20+ пастоў у Інстаграме і нават мультфільм – як Маўрынью сустракаюць на новым месцы працы
3 июня, 22:04
Все посты