Tribuna/Футбол/Блоги/Жонка «марскога коціка» з Брэста піярыць праект з праваенным складам ад экс-боса «Дынама» – той вучыў гульца бізнесу, які ўсё адно не пайшоў

Жонка «марскога коціка» з Брэста піярыць праект з праваенным складам ад экс-боса «Дынама» – той вучыў гульца бізнесу, які ўсё адно не пайшоў

«Кашалёк» дыктатара i лiдарка па зашкварах.

Автор — Alex Zagorski
20 марта, 19:30

Пасля сезона-2020 тады 31-гадовы левы абаронца Максім Вітус пакінуў брэсцкае «Дынама», з якім у 2019-м стаў чэмпіёнам Беларусі, і, як аказалася, на гэтым завязаў з футболам. Вiтус нiчога асаблiва не тлумачыў, у сацсетках актыўнасцю не адзначаўся. Як выявілася пазней, гулец сышоў у IT.

А вось яго жонка Аляксандра Вiтус (таксама вядомая як Сокал) з інфаполя ніколі не выпадала. Жанчына, якая калiсьцi займалася футболам, даўно займаецца блогерствам. У жніўнi 2024-га яна мела 67 тысяч падпісчыкаў у Instagram, але потым яе акаўнт знiк – Вiтус казала, што быў узлом, але яна праводзiла такiя каламутныя «розыгрышы», што старонку маглi лёгка забанiць з боку сацсеткi. Ды i ўвогуле ў Вiтус быў такi кантэнт, што толькi за галаву хапацца.

Але жанчына завяла новы профiль, у якiм цяпер мае 12,7 тысяч падпiсчыкаў у Instagram. А самае цiкавае – здаецца, вельмi моцна зблiзiлася са структурамi былога боса свайго мужа Аляксандра Зайцава, вядомага як «кашалёк Лукашэнкi». Вось што пра гэта вядома.

Актыўнасці Аляксандры Вітус даўно вытрыманыя ў прарэжымным стылі. Пасля выбараў-2020, у пік гвалту «сілавікоў» рэжыму, яна рэпосцiла заявы, дзе патэнцыйную страту ўлады Лукашэнкi называлі «непапраўнай памылкай», а ў беларусаў патрабавалі прызнаць «сваім» рэжымны чырвона-зялёны сцяг. У 2021-м жанчына распаўсюджвала ідэі антыпрышчэпнікаў і спробы адмаўляць пандэмію каранавіруса.

Калі ўжо некалькі месяцаў ішла вайна ва Украіне, жонка экс-футбаліста рэкамендавала ў сторыз прарасійскі Telegram-канал. А ў 2024-м – пасля віншаванняў з «днём міліцыі» – Вітус прывяла 3-гадовую дачку ў «ваенна-патрыятычны клуб», што месціцца ў сумнавядомай удзелам у рэпрэсiях вайсковай частцы спецнза 3214, а сама паўдзельнічала ў абмеркаванні наконт фонду для далейшага ўцягвання дзяцей у ваенныя наратывы. Сядзела жанчына на «ганаровым» месцы паміж бачнымі прапагандыстамі рэжыму.

А цяпер Вітус непрыкрыта рэкламуе праекты, звязаныя з Зайцавым. У 2024-м у фешэнебельных раёнах Мінска (недалёка ад Драздоў і на Карла Маркса) адчыніліся крамы «Аўтлет Парк», дзе прадаюцца люксавыя рэчы сусветнавядомых брэндаў (Gucci, Armani, Calvin Klein і г. д.). Прычым 17 красавіка 2024 года Вiтус анансавала адкрыццё другой крамы са словамі пра «наш дружны калектыў» і «нашых супрацоўнікаў».

На самiм адкрыццi пазiравала з рэжымнiкам Аляксандрам Глебам i яго жонкай.

Як высветліла ў кастрычніку 2024-га buromedia.io, крамы зарэгістраваныя на кампанію «Трэндхол», якая да верасня 2023 года мела назву «Касмiчнае агенцтва «Белкосмас» і была зарэгістравана асабіста на Зайцава. Цяпер дырэктар арганізацыі – Яна Леванеўская, якая раней працавала ў бізнесах, звязаных з экс-уладальнікам брэсцкага «Дынама». Для журналiстаў «Бюро», якiя выдалi сябе за пакупнiкоў з Расii, Леванеўская прапанавала набыць рэчы, якiя ў краiну пастаўляць забаронена Еўрасаюзам у адказ на вайну, – маўляў, «калi памеры не прыцягваюць увагi, праблем не будзе».

У студзені 2025-га Вітус падрабязна прарэкламавала ў сваім акаўнце краму «Аўтлет Парка» – з падачай, нібыта проста пакупніца, якая засталася ў захапленні ад выбару і коштаў. Заадно жанчына паказала Леванеўскую ў футры.

Таксама з 2024-га Вітус рэкламуе рок-фестываль «Солнцестояние». У маі 2024-га нават была калабарацыя гэтага фестывалю з «Аўтлет Паркам» з Вітус у галоўнай ролі. Пазней жанчына прапанавала блогерам пісаць ёй за запрашэннямі на імпрэзу.

Упершыню фестываль адбыўся напрыканцы чэрвеня 2024-га ў Пружанах, і выступала там багата расійскіх гуртоў, чые франтмены адкрыта падтрымліваюць вайну супраць Украіны («Агата Крысці», «Кіпелаў», «Браты Грым», «Сэнсавыя галюцынацыі» і іншыя). Здаецца, па тым жа прынцыпе анансавалi выканаўцаў, якія выступяць ў чэрвенi 2025-га – «Аліса», «Арыя», «Чайф» і г. д. А Витус стала лицом и свежей рекламы «Солнцестояния», якую суправаджаюць нямала негатыўных каментароў – людзі незадаволеныя коштам квіткоў (прапануюцца варыянты за 190–650 рублёў у залежнасці ад зоны) з улікам сціплага за такую цану спіса выканаўцаў.

Пры гэтым, як высветліла згаданае buromedia.io, у жніўні мінулага года ўласнікам брэнда «Солнцестояние» стаў усё той жа Зайцаў. Тым менш дзівiць месца правядзення фестывалю – гэта вельмі блізка да малой Радзімы бізнесмена.

Увогуле футбалiст Вiтус быў адным з першых вядомых па мерках ЧБ футбалістаў, хто прыйшоў у зайцаўскае «Дынама» – «кашалёк Лукашэнкi» ўзяў клуб у 2016-м, абаронца прыяднаўся ў пачатку 2017-га (i абодва сышлi пасля 2020-га). Да таго Вiтус ездзіў на Алімпіяду-2012 у складзе алімпійскай зборнай Беларусі i гуляў у еўракубках з мінскім «Дынама», дзе была i непрыемная гiсторыя.

У Брэсце абаронца за чатыры гады стаў двойчы ўладальнікам Кубка, тройчы Суперкубка, аднойчы – чэмпіёнам вышэйшай лігі. I ўваходзiў у так званую «банду» «Марскiя коцiкi» – там таксама былi Павел Савіцкі, Арцём Мілеўскі, Андрэй Лебедзеў, Аляксей Гаўрыловіч і Дзмітрый Алісейка.

Пасля Вітус кампліментарна выказваўся пра свайго былога боса. А ў мінулым лістападзе на YouTube-канале «На банке» распавёў пра тое, як Зайцаў даваў яму парады наконт уласнага бізнеса – тады Вітус адчыніў у родным Валкавыску трэнажорную залу, бо ўжо задумваўся пра тое, як будзе зарабляць пасля футбола.

– Зайцаў часцяком дасылаў нам відэапаведамленні. I вось пасля нічыі 3:3 з «Мінскам» [у 2018 годзе] ён прыслаў такое, дзе было: «Так, Вітус, збіраеш рэчы і ####### [валіш] адсюль, мне такіх футбалістаў не трэба». А калі прыехаў на наступную гульню: «Макс, здароў, ну што ты? Чуў, што ты бізнес хочаш распачаць? А чаго ў Валкавыску? Калі ёсць якія [праблемы], пытанні па паперах, давай дашлю людзей, яны ўсё падрыхтуюць, прааналізуюць. Можа, не трэба ў Валкавыску? А так малайчына, давай, спрабуй». Вось так хацеў даць мне матывацыі, – распавёў Вітус.

Падзяліўся былы спартсмен і яшчэ адной парадай ад кашалька дыктатара.

– Пытаюся ў яго неяк, як бізнесмен у бізнесмена: «Вось працуюць людзі, якія абкрадаюць вас. Вы ж пра гэта ведаеце. Чаму нічога не робіце?». А ён мне: «Ой, Макс, зарана табе ў бізнес з такімі пытаннямі. Трэба знайсці вору замену, прыйдзе новы чалавек – ён таксама будзе красці! А пакуль даведаюся, дзе гэты новы крадзе, сколькі крадзе, пройдзе час. Неграматна гэта. Прыйдзе момант – і той, што крадзе цяпер, за ўсё адкажа. Звальняць так людзей за 100 долараў [крадзяжу] я стамлюся». Вау, з другога свету нешта, – даваўся дзіву Вітус.

У выніку бізнес футбаліста прыбытку не даваў – хутка яго прадалі. Па апошняй iнфармацыi, Вітус працуе ў Мінску на кампанію па распацоўцы відэагульняў. А вось жонка экс-футбаліста, як мы ўбачылі, пры справах непадалёк ад Зайцава, якi за сваю сувязь з Лукашэнкам уключаны ў санкцыйныя спісы ЕС, ЗША і шэрагу іншых заходніх краін.

Другие посты пользователя

Сціпла з галамі, затое месца ў табліцы – цалкам ок, а самы яркі легіянер кажа пра падабенства да «Барсы». Такі вось БАТЭ перад класіка
18 апреля, 12:00
2
На «Мінск-Арэне» больш за год святкуюць перамогі расійскай песняй – яна пра пакуты ад 13-гадовага, іншае «Дынама» карыстала даўно
17 апреля, 19:00
Босам сусветнага гандбола хоча стаць чалавек, які прадаваў Качуру з мінскага «Дынама» ў Англію, але наўрад ці зможа
17 апреля, 12:23
2
Д3 страціў Януша ды Рудзіка, у Гомельскай вобласці ўжо пачалі – і там родны мілы трэш, які мы так любім
16 апреля, 19:00
2
З будучай жонкай Талапіла сустракаўся, яшчэ калі яму было 15 – яна вучылася бізнесу і бачыла дэбют у НХЛ з трыбун
16 апреля, 14:30
2
Канцэрт прыхільніка вайны, захапленне ротам Пуціна – гэта Вербніца сям'і Глеба, калі расіяне забілі 34 чалавекі ў Сумах
14 апреля, 13:28
Кажуць, у «Дынама» ёсць больш таленавіты малады, чым Мельнічэнка: пры ім дрыблінг і добрыя стандарты, але здарылася непрыемнае
14 апреля, 12:00
Вяртанне «Маладзечна» ў эліту – пакуль поўны правал: толькі паразы, нуль галоў з гульні, затое як прапускаюць!
14 апреля, 06:04
У барацьбе зноў ЧЕ: украінец пазбавіў медаля рэжымнага падпісанта, чыя жонка выступіла лепш, а золата нечакана ўзяла тынэйджарка
13 апреля, 06:00
4
Зборная Беларусі выйшла на Еўра ад УЕФА, але дэ-факта каманду не чакаюць на турніры – удзел нават забаронены законам
12 апреля, 18:00
1
Прадпрымальныя беларусы імкнуцца наварыць на хакейных квітках – нехта і ўдвая! Яшчэ адзін бок буму вакол мінскага «Дынама»
11 апреля, 17:00
«Тарпеда-БелАЗ» – адна з найбагацейшых каманд ЧБ, але фантастычна панылая. Нібыта выправіліся, а цяпер ізноў
8 апреля, 06:27
4
Смольская абурылася, што ёй з мужам недаплацілі ў Расіі – і пачула папрок у нахабстве. А вось колькі сям'я зарабіла за сезон
7 апреля, 06:35
1
Кавальчук вымагае прарэдзіць «вышку», каб паменшыла матчаў – але максімум тураў у Д1 за 30+ гадоў быў пры мінімуме клубаў
6 апреля, 12:00
Беларус усё заве на рэванш пуцініста Емяльяненку – а той пайшоў у «навуку» і піша пра экстрэмізм і тэрарызм у нашай краіне
6 апреля, 06:14
Для рэжыма гэтая краіна «недружалюбная», але белфутбол знайшоў там новы «дом» – хаця па фактах гэта зусім не дзівіць
5 апреля, 06:00
У сацсетках беларусаў – хакейны вайб: перамогам «Дынама» над ЦСКА прысвяцілі песню, анекдот ды яшчэ нямала відэа
4 апреля, 19:30
Дырэктарам у клубе букмекераў стаў фанат «Спартака», які сам раней гуляў на стаўках – і нібыта зарабіў на машыну
2 апреля, 20:00
2
«Ведаеш, з кім гаворыш?» Сабаленку хацелі выгнаць з рэстарану ў Маямі – але гэта толькі адзін бок гісторыі
1 апреля, 12:30
Задзірлівы беларус у біятлоне не першы раз счапіўся з расіянамі – але гэта выключэнне. У асноўным жа сябруюць да глыбіні душы
31 марта, 15:39
2
Все посты