Tribuna/Футбол/Блоги/Шкурын перапыніў галявую засуху з 11 матчаў: заспеў знянацку прэс-службу «Легіі», але пацешыў партнёраў і заўзятараў

Шкурын перапыніў галявую засуху з 11 матчаў: заспеў знянацку прэс-службу «Легіі», але пацешыў партнёраў і заўзятараў

«Завялася машына».

1

Ілля Шкурын забіў першы мяч за «Легію». У паўфінале Кубка Польшчы на ​​84-й хвіліне паставіў кропку ў разгроме «Руху» Хожув 5:0, калі галавой замкнуў скідку сербскага абаронцы Радавана Панкова.

Шкурын мог займець і асіст. На 69-й хвіліне ён класна разагнаў атаку «Легіі» па флангу, а затым пакаціў у цэнтр на Лукіньяса, але бразільскі вінгер з набегу прабіў крыху вышэй:

Пасля матча першы гол Шкурына адзначалі партнёры. Абаронца Ян Зюлкоўскі сказаў, што рады за беларуса, а галоўны трэнер «Легіі» Гансала Фею абазначыў важнасць дэбютнага мяча для лепшай інтэграцыі ў каманду. Сам жа Шкурын выканаў невялікі перфоманс перад камерамі разам з японскім вінгерам Роям Марышытам:

Цікава, што да гола Шкурына аказалася не гатовая прэс-служба «Легіі» – пасля мяча беларуса ў твітары з'явіўся надпіс: «Шукаю графіку для пятага гола, зараз устаўлю»:

Праз дзве хвіліны яна з'явілася:

У каментарах заўзятары адзначылі непадрыхтаванасць адміна, але ў асноўным віншавалі Іллю:

«Нават адмін не чакаў, што Шкурын заб'е».

«Прадбачыў яго першы гол у сённяшнім матчы».

«Ну нарэшце. Галоўнае, каб разблакаваўся да лепшага»

«Завялася машына».

А яшчэ заўзятары шмат жартавалі пра падабенства Шкурына з вядомым польскім спеваком і кампазітарам Давідам Падсядлам:

«Калі Падсядла стаў гуляць у «Легіі»?»

«Падсядла з голам, брава»

Падабенства сапраўды ёсць:

Сам Шкурын, які звычайна скупы на публічныя каментары, пасля матчу ўсё ж пагутарыў з прэсай. Расказаў, што ў «Легіі», у адрозненне ад «Сталі», ад каманды заўсёды чакаюць перамог, выказаў надзею, што на вырашальны матч Кубка, які можа стаць для беларуса першым у прафесійнай кар'еры фіналам, ён хаця б трапіць у заяўку. Ну і, канешне, пракаментаваў дэбютны мяч.

«Кожны гол важны. Што сказаць, каманда прарабіла вялікую працу ў першай палове. У другім тайме мне заставалася толькі выйсці і забіць гэты гол, для якога шмат працаваў і, думаю, заслужыў», – сказаў Шкурын.

Рэдкі кадр камунікацыі беларуса з журналістам прыкладаецца (размова вялася па-польску):

На канец некалькі статыстычных фактаў пра дэбютны гол беларуса за «Легію»:

  • Галявая засуха Шкурына працягнулася больш за чатыры месяцы. Да гульні з «Рухам» беларус апошні раз забіваў 24 лістапада – паклаў пераможны за «Сталь» супраць «Радамяка» (2:1) у чэмпіянаце Польшчы. Пасля гэтага было пяць матчаў за «Сталь» і шэсць за «Легію» без галоў. Агулам сухая серыя доўжылася 792 хвіліны.
  • Шкурын паспеў страціць месца ў стартавым складзе «Легіі». Пасля пераезду ў Варшаву ў дэбютным матчы ён выйшаў на поле ў другім тайме, пасля было чатыры гульні з першых хвілін, а ў апошніх двух сустрэчах легіянер ізноў з'яўляўся на полі пасля перапынку.
  • Са Шкурыным у складзе «Легія» атрымала тры перамогі: са «Шленскам» (3:1) у Экстракласе, з «Ягелоніяй» (3:1) і «Рухам» (5:0) у Кубку. Яшчэ ў чэмпіянаце Польшчы было дзве нічыі (з «Маторам» 3:3 і «Поганню» 0:0) і дзве паразы (ад «Радамяка» 1:3 і «Ракува» 2:3). У першынстве каманда як ішла на 5-м месцы, так і ідзе.
  • Адзіны матч, які Шкурын правёў цалкам, – у Экстракласе супраць «Матора». Сярэдні час беларуса на полі – 50 хвілін. Каб забіць першы мяч, яму спатрэбілася 343 хвіліны ў новым клубе.
  • Найлепшыя бамбардзірам каманды на адрэзку пасля пераходу Шкурына ў «Легію» – японскі вінгер Рёя Марышыта (5+2) і іспанскі форвард Марк Гуаль (5+0). Адзначым, што абодва канкурэнты забілі па адным мячы «Мольдэ» ў 1/8-й Лігі канферэнцый – на гэты турнір Шкурын не заяўлены.
  • Са Шкурыным на полі «Легія» забівае часцей, чым без – дзевяць галоў супраць васьмі.
  • Шкурын стаў другім беларусам, якому ўдалося вызначыцца голам за «Легію». Першым быў Сяргей Амельянчук. У жніўні 2002-га абаронца забіў свой адзіны мяч за варшавян, які прынёс камандзе нічыю з «Дыскаболіяй» (3:3) у чэмпіянаце Польшчы. Акрамя Шкурына і Амельянчука ў першай камандзе «Легіі» беларусаў не было.
Вітаўт
Шкурын — топ! З такой гульнёй ён абавязкова яшчэ шмат што дасягне нават у "Легіі"
Ответить
3

Другие посты пользователя

Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
Сегодня, 06:00
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 мая, 18:30
1
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 мая, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 мая, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 мая, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 мая, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 мая, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 мая, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 мая, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 мая, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 мая, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 мая, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 мая, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 мая, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 мая, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 мая, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 мая, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 мая, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 мая, 06:42
В штабе «Витебска» нет чужаков: игроки из списков лидеров за историю, тренеры, что кучу раз уходили и возвращались
7 мая, 11:30
Все посты