Tribuna/Футбол/Блоги/Медыйны клуб Драгуна знайшоў новага фундатара – падпісалі кантракт на фоне календара рэжымнага ведамства
Фота

Медыйны клуб Драгуна знайшоў новага фундатара – падпісалі кантракт на фоне календара рэжымнага ведамства

Сумна знаёмыя кожнаму беларусу тры літары.

Автор — Paval

Сэрвіс абмену крыптавалют WhiteBird стаў саўладальнікам медыякаманды DMedia, якую прадстаўляе Станіслаў Драгун. Месяц таму «Трыбуна» пісала, што праект, зроблены для расійскай медыялігі, можа знікнуць праз сыход галоўнага спонсара. Але, нягледзячы на цяжкасці, DMedia падала заяўку на ўдзел у новым сезоне.

Драгун выклаў сторыс з цікавай дэталлю: дамову ён падпісаў у кабінеце, дзе вісеў, здавалася б, звычайны каляндар. Але калі прыгледзецца, можна заўважыць эмблему беларускага КДБ і выяву іх галоўнага будынку.

WhiteBird з'явілася ў 2018-м, а 2020 года з’яўляецца рэзідэнтам ПВТ. Спачатку кампанія працавала як крыптаабменнік, але зараз мае ліцэнзію крыптабіржы. Кантора працуе не толькі ў Беларусі, але і рэзідэнтамі СНД. Яна абслугоўвае больш за 50 тысяч кліентаў. Сярод партнёраў — беларускі «Альфабанк» (пад санкцыямі Вялікабрытаніі) і «Беларусбанк» (пад санкцыямі ЕС яшчэ з 2021 года). DMedia з’явілася ў красавіку 2023 года. «Трыбуна» ужо распавядала, як стваралася гэтая каманда і хто за ёй стаіць.

Другие посты пользователя

У Мінску дабіваюць газон на «Дынама»: пасля паказу мод і сабачак ён выглядае яшчэ горш, чым пасля сямейнага фэсту
10 июня, 10:48
3
Влогер Barindimon сцёбна павіншаваў Драгуна з днём нараджэння
6 июня, 21:42
Факап дня: тг-канал «Нёмана» апублікаваў нейрасеткавы пацалунак паміж трэнерамі каманды
3 июня, 18:39
Экс-гулец мінскага «Дынама» замест трэнера выйшаў на прэс-канферэнцыю ва Украіне
1 июня, 19:16
Пракід, коўзанка, пстрычок: вучым хакейныя тэрміны па-беларуску
19 мая, 19:15
Койданава, Горадня і Наваполацак: вось сапраўдныя назвы гарадоў клубаў ЧБ
17 мая, 12:45
Як бы выглядала Алімпіяда на Марсе і футбол на Месяцы? Уявілі
12 апреля, 21:49
Медыйны клуб Драгуна знайшоў новага фундатара – падпісалі кантракт на фоне календара рэжымнага ведамства
6 апреля, 06:21
Украінскі фанаты скандвалі «Жыве Беларусь!» на матчы ў Бельгіі
25 марта, 16:19
«Крумкачы» гулялі спарынгі на стадыёне школы «Груганы». Што гэта за слова?
25 марта, 16:09
Сабаленка сваім ударам ледзь не скалечыла трох мужчын
11 марта, 17:16
Вучым футбольныя паняткі па-беларуску. Самабытны слоўнічак
21 февраля, 18:04
Чаму Брэст у Францыі і ў Беларусі? Але гэта не зусім так
12 февраля, 00:15
Гульцы двух прафесійных каманд ЧБ пабіліся на школьным полі 
6 февраля, 18:28
Паслухайце, як гульцы «Нёмана» адрэагавалі на перамогу ў «Белазаўцы»
2 февраля, 12:59
 «Гэта больш, чым джэрсі, гэта нашая культура». Зборная Грэнландыі па футболе эфектна прэзентавала сваю форму 
18 января, 16:45
У Экстралізе пабілі сына экс-кіраўніка мінскага «Дынама»
11 января, 17:34
Жорсткая траўма Бентанкура, шыкоўны дэбют Кінскі, першая з верасня параза «Ліверпуля». Драматычны паўфінал Кубка лігі
9 января, 16:39
60 гадоў паміж футболам, хуліганствам і Галівудам. Згадалі Вінні Джонса
5 января, 14:19
7 фільмаў і серыялаў пра зімовыя віды спорту
3 января, 16:58
Все посты