Tribuna/Футбол/Блоги/У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка

У суботу ў ЧБ адбыліся два вельмі падобных эпізоды, але з розным вынікам: выдаленне на карысць «Нёмана» і дуля БАТЭ ў класіка

Спрэчнае рашэнне прыняў суддзя – «блізнюк» мінскага «Дынама».

Автор — Alex Zagorski

У суботу 19 красавіка мінскае «Дынама» мінімальна абгуляла некалі прынцыповага суперніка БАТЭ ў так званым беларускім класіка 2:1.

Барысаўцы адзіны мяч забілі на 93-й хвіліне (адзначыўся Даніла Жульпа), але яшчэ раней адбылася сітуацыя, якая магла прывесці да вельмі небяспечнага моманту ля дынамаўскай брамы. За 10 хвілін да таго, як Алексей Гаўрыловіч выканаў пераможны для мінчукоў удар, галоўны суддзя сустрэчы Віктар Шымусік не прызначыў штрафны ўдар (а магчыма, нават і пенальці, бо падзеі разгарнуліся на лініі штрафной) за гульню высока ўзнятай нагой з боку Фарда Ібрагіма ў дачыненіі Яо Жана-Шарля – выглядае, што дынамавец дзейнічаў высока ўзнятай нагой, уласна, на ўзроўні галавы суперніка.

Калі раней дзеяннямі Шымусіка на матчах «Дынама» неаднакроць абураўся галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч, гэтым разам вельмі незадаволенымі былі ў БАТЭ.

Пасля матчу прэс-служба барысаўцаў выклала фота вуха Жана-Шарля са слядамі крыві – нібыта пашкоджанне было атрыманае ў выніку кантакту з Фардам.

– Рэф, у вольны час перагледзь эпізод з ударам у твар Шарля. Фота крыві на вуху прыкладаецца. На Вы – не сёння. Усім астатнім – дзякуй, – напісаў БАТЭ ў сваім Telegram-канале.

У той жа час у «Дынама» фол адмаўлялі: Гаўрыловіч са слоў Фарда кажа, што той не чапаў нападніка БАТЭ.

З фота ніжэй можна меркаваць, што сам Шымусік моманту кантакту мог і не ўбачыць. Але выглядае, што яго памочнік на краю Аляксей Вайцяшонак добра бачыў, што адбываецца.

Па стане на 12:00 21 красавіка ніякіх каментароў ад АБФФ наконт спрэчнага моманту не было. Больш за тое, ён нават не трапіў у агляд сустрэчы на YouTube-канале федэрацыі.

А ў БАТЭ працягнулі абурацца. Паўабаронца Аляксандр Ануфрыеў, каментуючы інцыдэнт, згадаў эпізод з Кірылам Кірыленкам на 70-й хвіліне матчу «Арсенала» з «Нёманам» (0:3), што адбыўся за некалькі гадзін да сустрэчы «Дынама» і БАТЭ. Момант быў амаль ідэнтычны: высока ўзнятая нага, рух у бок галавы суперніка (ім быў Амантур Шамурзаеў).

Галоўны суддзя Яўген Ясяновіч і яго бакавы памочнік зрэагавалі адназначна – штрафны ўдар і прамая чырвоная Кірыленку.

У адрозненні ад заяў прадстаўнікоў «Дынама» пра нявінаватасць Фарда (або проста нежаданне каментаваць эпізод), Кірыленка парушэнне адмаўляць не стаў. Заявіў толькі, што сфаліў няўмысна і што спачатку галоўны суддзя чырвоную паказваць не хацеў, але нібыта «падціснулі» футбалісты «Нёмана».

Шымусік не даў БАТЭ ні штрафнога, ні пенальці і тым больш не паказаў чырвонай Фарду. Дынамаўскі кіпер проста вынес мяч ад сваёй брамы.

Можа, розная трактоўка вельмі падобных у дынаміцы эпізодаў тлумачыцца «жорсткасцю» галоўных арбітраў? Не. Шымусік – у топ-4 па картках у бягучым сезоне, а Ясяновіч за тры адпрацаваныя матчы паказаў толькі чатыры жоўтыя і адну чырвоную (для Кірыленкі).

А вось што кажуць правілы футбола («Laws of the Game 2024/25»), якія рэгулююцца Міжнародным саветам футбольных асацыяцый (IFAB). Дзеянні Фарда ў дачыненні Жана-Шарля, як і ў выпадку Кірыленкі з Шамурзаевым, цалкам падпадаюць пад азначэнне «небяспечная гульня». Ацаніць інакш рух нагою ў бок галавы суперніка вельмі складана. Таксама сюды ўключаецца і «перашкода суперніку згуляць у мяч праз боязь атрымаць пашкоджанне».

Старонка 109 «Laws of the Game 2024/25» ад IFAB

За небяспечную гульню прызначаецца свабодны ўдар. Гэта напісана першым пунктам правілаў IFAB.

Старонка 108 «Laws of the Game 2024/25» ад IFAB

Але ў выпадку, калі паміж супернікамі адбываецца фізічны кантакт, прадугледжваецца пакаранне штрафным ударам (а калі ў штрафной пляцоўцы – пенальці).

Старонка 105 «Laws of the Game 2024/25» ад IFAB

Што тычыцца чырвонай карткі: падстава паказаць яе Кірыленку ў суддзі Ясяновіча была. Згодна правілам, да парушэнняў, што караюцца выдаленнем, адносяцца «сур'ёзныя парушэнні правілаў», якія ў «Laws of the Game 2024/25» трактуюцца як «падкат або адзінаборства, якія пагражаюць бяспецы суперніка або выконваюцца з ужываннем празмернай сілы або з празмернай жорсткасцю».

Старонка 113 «Laws of the Game 2024/25» ад IFAB

Старонка 114 «Laws of the Game 2024/25» ад IFAB

Старонка 105 «Laws of the Game 2024/25» ад IFAB

Ці былі падставы паказаць чырвоную ў брыгады Шымусіка – пытанне, ізноў-такі, для экспертаў.

Другие посты пользователя

«Легія» Шкурына ўзяла трэнера, які звычайна сыходзіць праз тры месяцы – не так даўно ён перамог Беларусь і даў сенсацыю на Еўра
Сегодня, 06:00
1
Сябрук Баскава пасля ганьбы ў Салігорску будзе ўздымаць моладзевы хакей. Там яму спатрэбяцца моцныя нервы, а іх няма
15 июня, 13:00
1
Тусоўка з камандай замест жонкi – кашчунства, а сезон без чэмпіёнства для гегемона ЧБ – не дрэнны: так кажа «элітны абцас» з белспорту
15 июня, 06:00
1
Другі заход Лапцева ў «Дынама» Брэст ужо цягне на правал: мала гуляе, не забівае і не аддае – хаця момантаў хапала
14 июня, 19:00
2
I без Драгуна ў структуры мiнскага «Дынама» шмат былых гульцоў (цi хаця б дублёраў) – кiруюць, трэнуюць, шукаюць
14 июня, 06:00
3
Малафееў даўно фанацее ад Лукашэнкі (і зразумела чаму), а яго не пазвалі адкрываць стадыён. Можа, каб не скардзіўся?
12 июня, 06:17
3
Да Алькараса быў яшчэ адзін шалёны камбэк з 0:2 у фінале «Ралан Гарос»: пасыпаўся ўкраінец, які здраджваў беларусцы
11 июня, 09:30
4
Адкрываць новы стадыён у Мінску прыедзе «кітайскі Ямаль». Арэну актыўна рыхтуюць, але беларусы яе ўжо юзаюць
6 июня, 06:42
1
«Нёман» згенераваў і выклаў гіфку, як цалуюцца памочнікі Кавалевіча. Але яны, здаецца, не па гэтай справе
5 июня, 15:00
1
Яшчэ адзін «Белаз» у белспорце: замест адпраўкі па бульбу знёс адэпта «рускага свету», але і сам выглядае такім жа
5 июня, 06:00
1
Галоўны трэнер «Віцебска» звінаваціў калегу з «Юнацтва» ў подласці. Не агучыў імя, але лёгка зразумець каго
2 июня, 08:30
3
«Мне вельмі падабаецца жыць». Шукаюць жонку экс-гульца зборнай Беларусі па хакеі – і пішуць трывожнае
29 мая, 15:11
2
Весялуха беларусаў у стыках РПЛ: шчаслівы Ганчарэнка, пацярпелая буца Малькевіча, уцёкі экс-трэнер «Шахцёра»
29 мая, 13:14
2
Аказваецца, у Беларусі ўсё яшчэ існуе каманда «зорак культуры» – і едзе на «ЧС» у Расію з Галыгіным, Булыгам і братамі Глебамі
28 мая, 06:12
3
Калабарацыя, якой вы не чакалі: Шкурын і Драгун з'явіліся ў адным відэа
26 мая, 13:09
1
Беларус атрымаў кантракт у МЛС: гуляе ў брата легенды «Рэала», але гэта не вельмі добрая навіна
26 мая, 12:00
1
Чарговы кубак Кавалевіч узяў з сынам экс-партнёра па «Нёмане»: разам аддавалі золата БАТЭ, але персонай нон грата стаў толькі адзін
26 мая, 06:03
2
Беларус сыходзіць з польскага клуба пасля зусім ужо слабага сезону – а фаны так цёпла з ім развітаюцца. Вось у чым тут справа
25 мая, 17:30
2
Магчыма, у Беларусі ўжо забілі найлепшы гол сезона – як жа крута малююць у Брэсце!
24 мая, 15:00
4
Гэты беларус стаў хакейным каралём у Італіі, давёў сына да НХЛ, дзе марыў гуляць сам, і нечакана для сябе ачоліў клуб КХЛ
22 мая, 12:00
Все посты