Tribuna/Футбол/Блоги/Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага

Найлепшага гульца Беларусі ў «Дынама» замяніў самы малады з брамнікаў – ён ужо паспеў прынізіць Савіцкага

А ведаеце, навошта Скрыпчанка заяўляе чатырох галкіпераў на матч?

Бадай, ці не галоўным лідарам мінскага «Дынама» ў мінулым сезоне быў Фёдар Лапавухаў, які цягнуў каманду і ў чэмпіянаце, і еўракубках, а яшчэ дэбютаваў і стаў асноўным у зборнай – і ў выніку быў прызнаны найлепшым гульцом Беларусі, а пасля за 650 тысяч еўра сышоў у сафійскі ЦСКА.

У Балгарыі ў 21-гадовага галкіпера таксама ідзе не дрэнна – з камандай прабіўся ў фінал мясцовага Кубка, а па выніках рэгулярнага чэмпіянату ЦСКА патрапіў у другую чацвёрку каманд, якія на другім этапе лігі змагаюцца за адну пуцёўку ў Лігу Канферэнцый. Агулам Лапавухаў правёў за ЦСКА восем матчаў, прапусціў чатыры мячы і чатыры сустрэчы адгуляў на нуль.

Выхадаў на поле ў беларуса магло быць і больш, але з сярэдзіны лютага і да канца сакавіка ён не гуляў праз пералом пальца. А ў апошнім матчы са «Спартаком» Варна легіянер выдаў класны падвойны сэйв, які дапамог ЦСКА ўтрымаць мінімальную перавагу.

Тым часам у мінскага «Дынама» пачатак сезона атрымліваецца няпростым. Камандзе Скрыпчанкі ўдалося ўзяць Суперкубак, але ў Кубку вылецелі ўжо ў 1/8-й ад «Нёмана» (0:2), а ў чацвёртым туры ЧБ атрымалі выязны разгром ад «Славіі» (0:3), пасля чаго рэжымны міністр спорту Сяргей Кавальчук закрыў каманду на базе ў Стайках ажно на два тыдні:

Але і без Лапавухава брамнікаў у «Дынама» хапае. У заяўцы каманды на апошнія матчы – супраць БАТЭ (2:1) і «Мінска» (4:1) – было ажно чатыры прадстаўнікі гэтага амплуа, хаця звычайна ў футболе бяруць аднаго брамніка пра запас, ну максімум дваіх. А тут магчымасці выйсці на поле разам чакалі 21-гадовы Арцём Каратай, 23-гадовы Дзяніс Шпакоўскі і 24-гадовы Арцём Макаўчык. Навошта столькі?

Акрамя праблем з куратарам «Дынама» пакутуе на траўмы. Падчас сезона ў лазарэце ўжо бывалі Вадзім Пігас, Ілля Калачоў, Дзяніс Грачыха, Іван Бахар, Душан Бакіч, Аляксей Вакуліч. Вось Вадзім Скрыпчанка і запаўняе заяўку тымі, хто ёсць, у тым ліку брамнікамі.

«Я не бачу нічога дрэннага, калі на месца траўмаваных уносяць у пратакол брамнікаў. Хлопцы таксама хочуць быць у складзе на матч вышэйшай лігі», – патлумачыў сваё рашэнне трэнер.

Пры гэтым ні Каратай, ні Шпакоўскі, ні Макаўчык у гэтым сезоне яшчэ лаўкі не пакідалі не правялі за першую каманду ні хвіліны. Першым жа нумарам «Дынама» ў гэтым сезоне з'яўляецца самы малодшы брамнік у камандзе – 20-гадовы Іван Шымаковіч. Ён цалкам адгуляў усе сем матчаў сезона, прапусціў сем мячоў, тры сустрэчы правёў на нуль.

З усіх прапушчаных мячоў «Дынама» ў гэтым сезоне прадʼявіць прэтэнзіі Шымаковічу можна бадай толькі за другі гол у 1/8-й Кубка з «Нёманам» – галкіпер абрэзаўся пры спробе перакінуць Аляксея Лягчыліна:

Зрэшты, па гэтым эпізодзе ў Скрыпчанкі значна больш пытанняў было да Аляксея Вакуліча, які замест прасоўвання мяча наперад згуляў назад. А наогул, Шымаковіч любіць гуляць нагамі – у тым жа матчы з «Нёманам» у першым тайме ён па-майстэрску «адправіў у буфет» Паўла Савіцкага:

У сёлетнім чэмпіянаце Шымаковіч за пяць матчаў адбіў 15 з 21 удараў у створ – восьмы паказнік сярод брамнікаў вышэйшай лігі. Аднойчы на дапамогу прыйшоў Фард Ібрагім, які выбіў мяч з лініі варот. У самаго Шымаковіча таксама ёсць класныя сэйвы. Перад тым, як «Дынама» пасыпалася ў матчы са «Славіяй», ён пацягнуў складаны ўдар Уладзіслава Полаза:

А ў гульні з «Мінскам» справіўся з ударам Андрэя Дзенісюка, які форвард наносіў з лініі брамніцкай:

Шымаковіч праводзіць першы паўнавартасны сезон у аснове «Дынама». У 2023-м клубны гадаванец быў адным з лідараў дубля, які выйграў чэмпіянат з адной нічыёй і без паражэнняў. У тым жа годзе Шымаковіч дапамог дынамаўскім рэзервістам прайсці «Лудагорац» (0:1, 2:0) у юнацкай Лізе чэмпіёнаў, пацягнуўшы пенальці ў пераможным матчы.

У мінулым сезоне Шымаковіч дэбютаваў за першую каманду ў матчы супраць «Нафтана» (2:1). Далей выйшаў у старце на матч, які ўжо нічога не вырашаў, – у апошнім туры супраць «Смаргоні» (0:1). Яшчэ 11 сустрэч летась галкіпер правёў за дубль «Дынама» ў першай лізе – прапусціў 11 мячоў, пяць сустрэч згуляў на нуль.

У Шымаковіча ёсць дзяўчына, якую клічуць Мая.

Яна прыходзіць падтрымаць хлопца з трыбун:

Пакуль Скрыпчанка цалкам давярае Шымаковічу, нягледзячы на ​​тое, што ў яго канкурэнтаў больш досведу. У Макачыўка сумарна 51 матч у ЧБ, 53 прапушчаныя мячы і 16 сухіх гульняў. Большую частку ён нагуляў за «Энергетык-БДУ», якому ў 2022-м дапамог узяць срэбра, якое пазней адабралі праз дамоўныя матчы.

У Шпакоўскага агулам 18 матчаў у ЧБ, 20 прапушчаных мячоў і сем матчаў на нуль. У 2023-м галкіпер ненадоўга выціснуў Лапаўхава са старту і нават атрымаў выклік у зборную Беларусі, але затым атрымаў з цэнтра поля ад Мацвея Дуксы і з таго часу больш за «Дынама» не гуляў. У мінулым сезоне ездзіў у арэнды ў «Мінск» і «Слуцк», але і там замацавацца не змог.

У Каратая 25 гульняў у ЧБ, 24 прапушчаныя мячы, дзевяць гульняў на нуль. Большасць правёў за «Славію», дзе ў 2023-м быў першым нумарам. У гэтым сезоне правёў тры матчы за дубль «Дынама» ў Д2 – два прапушчаныя мячы, адна гульня на нуль.

Другие посты пользователя

Што Шварцэнэгер зрабіў для таго, каб стаць самым медыйным хакеістам Беларусі
31 мая, 12:30
1
Топавая для Беларусі спартсменка кажа пра адносіны з Богам, ад якіх «мір унутры» – але едзе ў расійскі клуб з падтрымкай вайны
25 мая, 06:00
4
«Молодечно», которое валится в ЧБ, еще и троллит отвергнутый ливиец – фанат Путина и Каддафи
23 мая, 18:30
3
Канада прывезла на ЧС зорны склад, але не прайшла чвэрцьфінал – апошні раз такое было ў Мінску
23 мая, 12:34
1
Сябар жывёл – адзін з лідараў «Славіі» ў сезоне: не спатрэбіўся БАТЭ, прыгаворваў «Дынама», не вытрымаў у «Нёмане»
22 мая, 18:00
Вядомыя беларусы выйгралі Д4 Польшчы па хакеі ў камандзе з такой жа назвай, пад якой у Мінску гуляюць ахоўнікі Лукашэнкі
21 мая, 06:03
Радзькоў у «Арысе» абвешчаны па-беларуску, гаварыў на англійскай, рэзка вырас па заробку – а клуб, здаецца, на шляху перабудовы
20 мая, 19:00
Умерла уникальная медалистка ОИ под БЧБ-флагом – брала 5 кг золота, тренировала при инвалидности, была с народом в 2020-м
18 мая, 06:00
2
За «Нафтан» гуляе буяны афрыканец: наязджаў на суддзю, вiнавацiлi ў правакацыi ды «спектаклі» на полі
17 мая, 13:30
2
Экс-гулец БАТЭ выйграў Д3 Англіі з былым клубам Глеба – стартаваў выдатна, але пасля не пайшло
15 мая, 06:00
2
Нечаканага лідара ЧБ каўбасіць ад поспеху: прынізілі Жодзіна, нахамілі ў Мазыры, заявілі пра «хейт-клуб» «за шаўрму»
14 мая, 17:00
2
Вайб першага раўнда Кубка Беларусі: тысяча гледачоў у Мастах, дзьмухаўцы ў Бярозе, смелы Драгун у Шчучыне
14 мая, 06:13
2
Баркоўскі – самы выніковы беларус у Польшчы ў 2025-м, але яго «Пушча» вылятае. Шкурын – без медалёў, лічбы Шыкаўкі – сум
13 мая, 15:00
Былы гулец ЧБ бадзёра пачаў у «Ман Сіці» – і раптам знік нават з заяўкі. Вось што з ім адбылося
13 мая, 06:11
Лукашенко хочет завезти в Беларусь 150 тысяч пакистанцев. А в спорте они могут нам помочь?
12 мая, 19:00
10 лет назад сборная Беларуси последний раз была в плей-офф чемпионата мира по хоккею. Вот где сейчас ее игроки
11 мая, 12:00
2
Жодзіна сексуальна адсвяткавала перамогу над «МЛ»: бананы Сядзько, імітацыя палавога акту пад цыгарэтку ад масажыста
9 мая, 14:44
Пакуль Ганчарэнку пляжаць, былога трэнера Брэста шкадуюць у Расіі пасля звальнення – на дзіва шмат цёплых словаў
9 мая, 11:30
У фінал ЛЧ з «Інтэрам» выйшаў намінальны экс-аднаклубнік Кутузава – з розніцай у год патрапілі ў «Мілан», ледзь не згулялі адзін супраць аднаго
8 мая, 14:00
«Гомель» не забівае ўжо пяць тураў. Новыя форварды не цягнуць, а вось куды знік на Кіпры той, хто разарваў ЧБ-2024
8 мая, 06:42
Все посты